Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Лесін

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Мы калісці зваліся братамі
І жылі на бацкоўскай зямлі.
І адзінае сонца над намі
Ззяла у светлай святой вышыні.

Мы казалі адзінаю мовай,
Шанавалі адзіных багоў.
І вясёлка шчаслівай падковай
Берагла ад варожых замоў.

Толькі спрэчкі пайшлі паміж намі.
Як такое зрабіць мы змаглі,
Што адных абазвалі хахламі,
А другіх – клятыя маскалі?

Ёсць цяпер бульбашы-недарэкі.
Ёсць яшчэ і наадварот
Без прычын ганарлівыя пшэкі.
Дзе адзіны славянскі народ?

Нам стаў звыклы шалёны гуд зброі,
Нам крыві смак знаёмы і слёз.
Катаў мы ахрысцілі “героі”.
І такі нам абвешчаны лёс?

Былі людзі, а сталі ваўкамі.
У свежых могілках нашы палі.
А калісці зваліся братамі,
І жылі на бацкоўскай зямлі…



Сярэдняя: 3.7 (6 галасоў)

Злуецца дождж, шалёны быццам псіх.
Ён помсціць за мінулую спякоту.
Ён разагнаў на вуліцах усіх:
Людзей, жывёл, усялякую істоту.

Злуецца дождж, ён сёння гаспадар,
Калі пануе-любіць адзіноту.
Але ён толькі служка чорных хмар.
Працуе на адлічаную квоту.

І зноў заззяе сонца, як заўжды.
Ласкава, быццам маці абагрэе.
Калі у тваім жыцці ідуць дажджы
Ты вер у сонца. Не губляй надзеі



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Каляроваю крэдай дзяўчынкі
На асфальце крэсляць малюнкі:
Мудрагелістыя карункі,
Разнастайныя павуцінкі.

Усе выходзіць так спрытна, умела.
Я цікаўлюся:-Што гэта, дзеткі?
-Гэта водар, якім пахнуць кветкі!
Няўжо табе не зразумела?

-Ну, а гэта што? –Гэта вецер!
Ён сарваўся з яловай галінкі.
І смяюцца з мяне дзяўчынкі.
Быццам я першы дурань у свеце.

Вы жывеце на іншай планеце.
Ваш сусвет каляровы, не злы.
І калі я быў, як вы малы,
Я таксама мог убачыць вецер…



Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)

Б’ецца у раце адлюстраванне
Нахіленай з берага вярбы.
Першае у маім жыцці спадканне.
Я трасуся каласок нібы.

Ты ж мяне сталей. Табе трынаццаць.
Ведаешь і як кахаць, як жыць.
Ты ужо умееш цалавацца.
Абяцала сёння навучыць

І нясу у памяці праз годы,
І хаваю у сэрцы назаўжды
Вуснаў смак тваіх: суніцы, мёду,
Сонца і калодзежнай вады.