Калі ты страціўся,
Знікла перад табой дарога
І не ведаеш куды ісці –
Звярніся да Бога!
Калі табе балюча,
Бачыш, што навокал нікога
І знікае твая моц –
Звярніся да Бога!
Калі адольваюць спакусы,
Што не вярнуць былога
І гэтага табе шкада –
Звярніся да Бога!
Калі кожны дзень – параза,
Ня веруеш, што будзе перамога
І цябе бязвер’е захапіла –
Звярніся да Бога!
Калі шчыт зламаўся,
Мяча падняць ня можаш баявога
І лічыш, што прыйшоў канец –
Звярніся да Бога!
Калі страшышся кроку,
Тваю будучыню халадзіць трывога
І ты стаіш ад гэтага на месцы –
Звярніся да Бога!
Калі ў тваіх вачах і словах
Не засталося чалавечага, святога
І ты не здольны супраць змагацца –
Звярніся да Бога!
Калі ж сонейка блішчыць,
Не патрэбна дапамога.
За гэта, з падзякай,
Звярніся да Бога!
АМІНЬ,ДЗЯКУЙ БОГУ!!!
амінь,дзякуй богу!!!
Падобна на верш Іаана Міцько
Падобна на верш Іаана Міцько "Успомні пра Бога" прыгожа
Прыгожы верш! Вельмі прыгожы!
Прыгожы верш! Вельмі прыгожы!