Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Андрусь Вясёлка

Сярэдняя: 4.5 (37 галасоў)

Фарбуе каменны дыван
У золата жоўклае лісце;
Прабуджаны ноччу, туман,
На золках, сыходзіць кудысьці.
А вецер, падкінуўшы фарбы,
Вядзе закаханых да лаўцы,
А потым, іх сэрцы, гарачыя скарбы,
Ад думак халодных схаваўшы,
Задумліва сцішыцца ў дрэвах
І моўчкі аддасца ўспамінам,
Мінулых спатканняў у скверах
І просьбаў прысвечаных льдзінам.



Сярэдняя: 4.6 (26 галасоў)

Калі ты страціўся,
Знікла перад табой дарога
І не ведаеш куды ісці –
Звярніся да Бога!

Калі табе балюча,
Бачыш, што навокал нікога
І знікае твая моц –
Звярніся да Бога!

Калі адольваюць спакусы,
Што не вярнуць былога
І гэтага табе шкада –
Звярніся да Бога!

Калі кожны дзень – параза,
Ня веруеш, што будзе перамога
І цябе бязвер’е захапіла –
Звярніся да Бога!

Калі шчыт зламаўся,
Мяча падняць ня можаш баявога
І лічыш, што прыйшоў канец –
Звярніся да Бога!

Калі страшышся кроку,
Тваю будучыню халадзіць трывога
І ты стаіш ад гэтага на месцы –
Звярніся да Бога!

Калі ў тваіх вачах і словах
Не засталося чалавечага, святога
І ты не здольны супраць змагацца –
Звярніся да Бога!

Калі ж сонейка блішчыць,
Не патрэбна дапамога.
За гэта, з падзякай,
Звярніся да Бога!



Сярэдняя: 4.2 (35 галасоў)

Дождж, як магічная скрыпка,
Хмары, як сонны скрыпач,
Неба – іскрыстая піпка;
Вусны гавораць: “Прабач!”

Згубіў у цямрэчы дарогу,
Блукаю дзе сонца няма,
Не бачу наперадзе кроку;
Знішчае свабоду мана.

Сож, як нябёсы, сатканы,
Хвалі, як хуткі цягнік,
Зоркі – шляхецкія дамы;
Месяц карункавы знік…



Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Патрэсквае полымя - шэпча пра нешта,
Гарачым дыханнем вяртае ўспамін.
Чаму ўсё імгненна? Знікае і рэшта
Не ўзгаданых яркіх, вясновых хвілін.

Калядная ноч. За акном снегапад.
На шыбе абрысы таемная паненкі,
Напэўна, чарговы самоты напад.
Яе жа прыстанак - снежныя сценкі.

Ці можна паверыць у прывід, прароцтва?
Адзіным слабым дакрананнем далоні,
Яна пакідала вялікае мноства
Слядоў, абуджаючы сэрца да волі.