Вось чую голас Бога,
Сышоўшага з аблокаў:
“Мілуйце адзін аднога
Душэўнасьцю анёлкаў…
І ахінайце словам,
Даруючы мілагучнасьці пялёсткі,
І ахінайце спевам
Лагоды лёгкасьці ўсмешкі.
І будзьце разам
Кахання радасьці адчутай…
І будзьце побач
Паэзіі роднасьці пачутай…”