Калі на вуліцы слота,
А на душы  маркота,
Адчыняй дзверы для цноты
І хай у музыцы зазвініць…
І растае  час сумоты
Па-за межамі гэтага Свету,
У падсвядомасьці зорнага  Неба,
Вечнасьці і цішыні…
Альбо  можаш выйсці на ганак,
Атуліўшы сябе за плечы ,
І зірнуўшы на золкі ранак,
Паспяшацца да роднай печы…
І  наліўшы кубачак кавы,
Там сумоту сваю распусьціць…
І няма лепшага ранку,
Пабудзіўшы сябе на світанку…
Хто сказаў, што маркоціцца дрэнна?
Той не скажа, што ўсё афігенна…