Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

пераклад вершаў

Сярэдняя: 3.9 (20 галасоў)
Арон Гаал Коні на гарадской вуліцы Па вуліцы беглі коні, Увесь горад ахутвала шэрае змярканне. Наперадзе імчаўся жарабец, ззаду кабылы... У іх рухах была сама Воля! Ускінулі галовы, калі панесліся наперад! Адкуль яны ўзяліся, куды імкнуцца? Ніхто не ведае. Але ў мяне стала цяжка на душы, Цоканне капытоў адклікалася болем у маім сэрцы! Вуліца, дзе машыны гулі, ускрыкнула: "СТОЙЦЕ!" "Стойце!" - адклікаліся будынкі. Дарма. Яны збеглі ў Ноч і зніклі... Маё жыццё нібы пазбавілася яркіх фарбаў. Аўтарскі пераклад Карэктар Кселена Літвінава New Arrivals


Сярэдняя: 3.3 (11 галасоў)
Льецца і льецца, нібы гады, У чыстых крыніцах цуд гэтай вады Не замуцімы і глыбакі У пушчах палескіх б'юць крыніцы. Устань раніцою і паглядзі: Б'ецца ў крыніцах агеньчык зары; Вечарам познім, ноччу густой Можна і зоркі крануць тут рукой. Чорныя хмары ценем прайдуць - Як наляцелі, так і сыдуць Льюцца крыніцы, і ніколі Не замуціцца цуд гэтай вады. Льецца і льецца, нібы гады, У чыстых крыніцах цуд гэтай вады.Nike Zoom Flight Bonafide


Сярэдняя: 3.5 (20 галасоў)
Арон Гаал Цень коткі Можа, цень коткі – гэта ты... Над галавой змрочная бяззорная ноч, Але калі з'яўляецца на хвіліну Месяц, У глыбіні саду выплывае твой стройны сілуэт. Можа, гэта – твой сон, у якім я – толькі ўдзельнік, Але можа, менавіта я прысніўся табе... І ў тваім сне адлюстроўваецца сад і Месяц, І тое стройнае цела, што так мякка басанож Крочыць па траве, што так выцягваецца ўгару, да неба... Ці толькі ў мне адлюстроўваецца ўсё гэта, і, Калі з'яўляецца Месяц з хмары на хвіліну, То бачу раптам паміж дрэвамі Цябе – цень коткі... Аўтарскі пераклад Карэктар Кселена Літвінава Nike Sneakers


Сярэдняя: 4.2 (19 галасоў)
Арон Гаал Шклянка чаю Шклянку чаю Вам трэба выпіць цяпер... Памарыце, пакуль Вас ахутвае воблака пары, Удыхніце ўсе водары Ўсходу І не думайце, не прыдумляйце будучыню. Па-за часам праз апельсінавыя алеі Бяжыце, бяжыце басанож наперад. Не важна куды вядзе Вас дарога, Трэба проста там БЫЦЬ. аўтарскі пераклад карэктар Кселена Літвінава Mercurial Superfly low