Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

пра Францыска Скарыну

Сярэдняя: 4.5 (97 галасоў)
Стаміліся белыя коні і цёмнымі сталі ад поту,
Стаміліся бомы звінець пад дугою —
Матляліся ўжо неахвотна,
Ахрыпла іх песня — яна наглыталася пылу
I ўжо задыхалася ўся,
Калі варта рыплівую брычку спыніла.
Дзе кожнае кола візгліва жаданага дзёгцю
                                                                  прасіла...

— Гэй, што ты вязеш праз граніцу? —
Чужая злавалася мова,
Пыталася варта сурова,
Шукала упарта ахова,
Шукала яна кантрабанду
У брычцы, як позняя восень, парожняй, —
He верыла,
Што праз граніцу парожнімі ездзіць можна.
—  Дык што ты вязеш?
—  Вы ж бачыце самі — нічога.
—  А можа, схаваў што?
—  Навошта? Пабойцеся Бога —
Вы бачыце ўсё, што са мною...
—  Ясна адно, — галадранцы!
Ездзяць тут розныя швэнды, —
                                        ахова ўжо стала злавацца. —
А можа, ты кнігі вязеш? Бо з Прагі тут нейкі
                                                                    Скарына
Кнігі злаўчыўся вазіць на радзіму,
Якую чамусьці пакінуў.
—  Кнігі?
Ад іх толькі зло...
Бэсцяць кнігі наш люд паспаліты...
—  I ты супраць кніг, падарожны?!
Які малайчына, глядзі ты!
А ведаеш, думаю я, што прыйдзе часіна такая:
Нам скажуць Скарыну таго затрымаць,
I мы, будзь ты пэвен, яго затрымаем!
I кнігі тады мы яго
Папалім усюды ў краіне...
— Чакайце, а кнігі ж святыя, пра Бога...
Дык як жа паліць іх?..
—  Павінен
Сказаць я табе, чалавеча,
Што ты — кацянятка сляпое:
Можна паліць і святое, калі нам загад ёсць на тое.
Ты знаеш, і Бога самога
Мы можам паслаць на спаленне,
Калі непрыдатным ён стане
Для нашага раптам малення...
Я веру, Скарыну таксама,
Касцёр наш падсобіць на неба —
Асудзяць яго на спаленне нашчадкі...
—  Так яму, неслуху, й трэба!
—  Ну, едзь, падарожны...
Чакай, а хто там сядзіць у фурманцы?
—  Гэта ж фурман мой.
—  Бач, з форсам катаюцца нават такія,
                                                      як ты, — галадранцы!
Ну, едзь — не мазоль нам вачэй...

Весялей зацілімкалі бомы,
Яны адпачылі крыху —
Дзе падзелася пыльная стома!
Спяшаўся дадому Скарына (а гэта быў ён —
                                                             вы пазналі?).
Коней сцябалі абое —
I «пан», і «фурман» коней гналі.
Глядзеў на «фурмана» з усмешкай Скарына —
Усё-ткі правёз кантрабанду ён з Богам!
Бо гэты «фурман» — быў найлепшы друкар,
Украдзены ў караля самога.
Ехаў Скарына Францыск друкаваць свае кнігі дома.
Цілімкалі
Весела
Бомы...
Air Jordan V High Supreme


Сярэдняя: 4.3 (34 галасоў)
Рэкі нясуць на сумежжа адлігу. Душы зняверваюць грошы, аж страх, Едзе Скарына Францішак у Рыгу з бацькам у першы гандлёвы свой шлях. Знік родны бераг і камень Барысаў. Месяц тапырыць па-змоўніцку рог. Ціхай Радзімы лясныя абрысы сына жагнаюць на зменлівы торг. Полацк зажураны ў засмужы ранка доўга на воку ўспамінам пячэ. Коціць світанне Дзвіна-палачанка. Даўгавы лёсам ісці ўжо шпарчэй. ...To ж чалавек прад кананнем гібее, покуль не вып'е гаркоту да дна. Рэчка ў канцы свайго шляху глыбее, з морам спрачаецца ў вусці Дзвіна... Залапатаў прамяніста пярынкамі пеўнік на жэрдцы на вежы Пятра. Зачараваў, пэўна, вочы Скарынавы зваблівы бляск залатога пяра. Горад — застаўка да будучай кнігі, — звязаны дахі з дахоўкі кулём. На масяндзовую вулачку Рыгі ўедзе адзін толькі вершнік з кап'ём. Але ці доўга надзівішся з крамы? Дзень быў запоўнены працай суздром. З бацькам прыехаў не лыпаць вачамі, а набіваць свае склады дабром. Скончыцца дня працавітага мліва, добры настрой — у капшук барыша. Пройдзецца ноччу па краі заліва — ехаць далей пажадае душа. Роднаму Полацку розум і думкі ў свеце збіраць працавітай пчалой. Глянуць у вочы людзям навукі. Роднае слова світаць пачало!New Arrivals