Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сацыялогія

Сярэдняя: 4.8 (12 галасоў)
Ноч!
Цемра такая, хоць выкалі вочы.
Кроў!
Водар крыві задурманіў маю галаву.
След!
След удыхнуў на ўсе грудзі і грозна, па-воўчы,
Вырашыў помсціць, пакуль я на свеце жыву.
Вольнаму – Воля, палоннаму – Тлен!
Выбліснуў месяц, як клык, серабром перламутру:
Месяц – мой брат, мая родная Маці – Зямля;
Я – Сын Жывога: нашэпча звярыная мудрасць –
І абавязаны знішчыць вытокі двухногага зла.
Эх, ты мая раздубрава, Айчына-Ваўчыная!
Будзе бязлітаснай помста да самага скону.
Поўсць на ўсю холку наструніцца гострымі голкамі:
Воўк-адзінец я!
              Ваўчыны мой род захварэў,
Ды прыткія ногі ахвяру загоняць!
Пашчай хапаю паветра,
Дух патрабуе гарачай крыві для Закону
Пушчаў і нетраў маіх запаветных:
Выправіць права на смерць!
Не захацелі людзьмі быць –
                Я прад’яўляю на зграю правы:
Вынішчыць смердзь!
Правы старажытнага Роду замоўчваюць
І называюць законы прырордныя воўчымі.
Зведайце кару!
            Адплату звярыну, жорсткую,
Кару свяшчэнную – покліч кіпучы крыві!
За справядлівасць зямлі і за Праўду
Надзорную
Выйшаў на бітву, на смертную сечу любві
Выбег праворна я!
Зрок --
                 высачыш ты мне, дзе ў лежбішчы схованы вораг!
Слых! –
                 ад небяспекі раптоўнай атаку адвагі прыкрый!
Нюх! –
                 мой павадыр.

Выбухне злосць і расправаю скорай
Зубы-кінжалы задушаць спалоханы крык!
Жудасць, як джала –
Вырве чужынскую набрыдзь з радзімай зямлі:
          Ноч…
Жах, прэч!
            Прэч, страх!
Бег                 След!
   Зрок!
        Слых!
             Нюх!
                  Крок!
Скок!
                             Крык!
Зноў!
                     Кроў!
Водар крыві задурманіў маю галаву.
Воўчая помста дакуль па-сабачы жывуць!
Будзе так адвеку, людзі!
Веру зверу! І вы – верце:
Сабакам сабачай смерці!
19.01.2000г.(Хрышчэнне)adidas


Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Маладосць—гэта цуд… Хтосьці з мудрых сказаў, Свайго поспеху зняўшы плады: Маладосць—гэта цуд, Які з часам бясследна праходзіць. Час чакаць не прымусіць, Бягуць безупынна гады, Незаўважна для кожнага Старасць і немач находзіць. Чалавеку лягчэй Па жыццёвых сцяжынках ісці, Калі побач заўсёды Знаходзяцца блізкія людзі. А калі адзінокі, Няма каму ў хату зайсці, Хто ж тады дапаможа І думаць пра старасць іх будзе? Для такіх вось людзей У раёне ўжо многа гадоў Ёсць аддзел сацыяльнай падтрымкі І цёплага слова. Сацработнікі купяць прадукты І выпішуць дроў, Мо, камусьці патрэбны лякарствы, Урач тэрмінова. Іх ля весніц сустрэнуць: Пісьмо трэба зноў адпісаць, Дзесьці ў блізкім замежжы Жывуць іх крывіначкі-дзеці. І папросяць: прысядзь, Бо няможна ў парозе стаяць, Раскажы мне, старой, Што чуваць і што новага ў свеце. Ім патрэбна спагада І крыху людской дабрыні, Што раней аддаваў Чалавек, пэўна, потым знаходзіць, І не трэба для іх шкадаваць Нам сваёй цеплыні— Маладосць—гэта цуд, Які з часам бясследна праходзіць. 1999г. Adidas Nemeziz Messi