Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

сэрца

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)

Я веру сваім белым крылам,
яны трапечуцца ў клетцы,
яны ў змове з маім сэрцам.
А ты ніколі не ілжывы!
Ты толькі ласкавы і добры.
Я так кажу – што ток шматвольтны
і моцны ціск майго настрою.
Я мрою, я люблю, я мрою.
І на ўсю моц, якую маюць,
мае пачуцці адчуваюць!!!



Сярэдняя: 1.5 (2 галасоў)

Ліпень, лівень…
Мне здаецца:
Грукне сэрца
І парвецца.
Я штосілы
Крыкну: “Мілы!”
Хай по лесе,
Як прадвесне,
Распаўзецца
Маё сэрца.



Сярэдняя: 4.8 (14 галасоў)

Ты — гаспадар мой.
Я — слуга табе.
Твае загады ведаю без слова.
I ты ўзаемна гэтак служыш мне:
Аддана, па-бунтарску, пажыццёва.

Твайму агню пакорная, гару.
Табе баліць —
I мне у той жа мерцы.
Ты адгарыш —
I я з табой згару,
Маё малое, трапяткое сэрца.



Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Хоць і сцвярджаюць так, не верце,
Што раўнадушша існуе!
Ўсё прапускаецца праз сэрца
І ўсё да сэрца дастае.

І да каменнага, за тлустам,
І да трапяткага, ў агні…
Як не бывае ў сэрцы пуста,
Так не ўтрымаеш там хлусні…

Яно заўсёды праўду знае.
І дзе дабро яму, дзе зло
Так дасканала адзначае,
Ў якіх бы ўмовах не было.

Хай твар за маскай застанецца,
А вочы можна апусціць,
Але ж не вынуць радасць з сэрца,
Ды і самоту не ўдаліць.

Ў ім існуе і боль, і шчасце,
Жыве нянавісць і любоў…
Не разарваць яго на часткі,
І апасля не склеіць зноў.

Хай нават розум і сцішае
Біццё сардэчка, пульсу грук,
Але пачуццяў не стрымаеш,
Як не круці жыццёвы круг.

За нашым знешнім раўнадушшам
Схавана тое, што баліць,
Бо ў сэрца вочы ёсць і вушы,
Што немагчыма зачыніць…