Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

тэрарызм

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Калі б наперад людзі ведалі!
Калі бы загадзя спазналі,
Што іх чакае ў Дамадзедаве -
Ў гаротным аэравакзале!

Яны бы планы перайначылі,
Змянілі б рэйсы і маршруты,
Каб іх на бойню не прызначылі -
На паляванне смерці лютай...

Прылётаў зала... Люд чакаючы…
Страшэнны выбух… Груды целаў…
Падлогу кроўю заліваючы,
Балюе д’ябал звар'яцелы…

О, душагубы! Каты подлыя!
Няўжо вы тут, у гэтым пекле?!
А мо, жывыя і свабодныя,
Агульнай жудасці пазбеглі?

Ці вам пляваць на ўзрывам зваленых?
Нашто так, нелюдзі ?! Навошта?!
Пачуйце крыкі, стогны раненых!
Ці іх жыццё не мае кошту?!

Навокал – нечыя каханыя…
Яны жылі, любілі ўчора…
А сёння - доля акаянная -
Спазналі смерць… Якое гора!

Даўжэе спіс людзей загінуўшых…
Бічуюць жорсткасцю навіны…
О, Божа! Дай астатнім сілушкі,
Каб перажыць, каб не загінуць!

Каб пахаваць… на тыя выплаты…
Бацькоў, мужоў, каханых, дзетак…
Каб адрыдаць,… ды ўсё не выплакаць…
А кветкі… Кветкі… Колькі кветак...

Ля іх - жанчыначкі ўчарнелыя…
Мужчыны… Дзед слязу ўцірае:
“Хай вас, вар’яты азвярэлыя,
Гасподзь магутны пакарае!.."

Хай пакарае! Ды не мілуе!
Няхай за ўсё яны адкажуць!
Падумаць страшна, людцы мілыя,
Чаго ўзамен ім Бог адважыць...



Сярэдняя: 3.8 (4 галасоў)

Туга… Адчай… Знямога… Скруха…
Паблізу — слёзы… Ледзь крані…
Не маю сіл навіны слухаць…
У смутку… нават камяні…

Страшэнны выбух… Дым атрутны…
Тэракт на станцыі метро…
Людскія целы,… ногі,… рукі…
І… смерць… гаротнае таўро.

Чаму?... Нашто?... Адкуль — такое?...
За што... і хто… знішчае нас?
Бунтуе сэрца пад рукою…
Але… Ці будзе нам адказ?

Ў прамоклы твар скуголіць вецер,
Спрабуе высушыць тугу…
Хтось каментуе ў Інтэрнеце,
А я і мовіць не магу…

Іду туды… Ўскладаю кветкі
Ўнутры — разгубленасць і жах…
Няўжо мы ўсе — марыянеткі
Ў пачвары-нелюдзі ў руках?

Ў вачах — скалечаныя целы…
І кветкі,… кветкі,… свечкі,... све…
Боль працінае звар’яцелы…
Ў журботным плачы стыне свет…

Ці ж мы ў закладніках у катаў?
Ці наша доля — жаль, выццё?
Але ж павінна быць адплата —
За кроў, за слёзы, за жыццё!

Няхай зямля ў іх пад нагамі
Пякельным полымем гарыць!
Людскі прысуд — не за гарамі...
Ды й кары Божай не спыніць...