Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1941

Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Вятры і стэп шырокі
дарогу абступілі.
Бялюткія аблокі
на жоўтым небасхіле.

Пад'ехаўшы, мы бачым:
аблокі засцяць горад.
Стаяць у стэпе, значыць,
пад вечным снегам горы.

Адкуль тут горы?
Роўны
прастор ля магістралі.
...Стаяць стагі бавоўны,
што ручанькі збіралі.



Яшчэ не ацэнена

Муэдзін ахрып
і з мінарэта,
стомлены, як вол,
пачаў мычэць.
Не ідуць —
крычы хоць усё лета —
мусульмане верныя ў мячэць.

Людзі ў полі;
просіць піць бавоўна,
і пшаніца просіць:
пара жаць...
Праплыве хмурынкаю раптоўна
каля сцен мячэці паранджа.

Муэдзін кабету прывітае,
сам сабе прамовіць муэдзін:
«Паранджу, напэўна, надзявае,
каб хаваць маршчыны
ад мужчын...»

А ў даліне сонца разлілося,
з гор грыміць
сцюдзёны вадаспад,
і цалуе спелае калоссе
шчокі загарэлыя дзяўчат.

Ім не трэба чорнага чачвана,
ззяюць вочы шчасцем і красой.
Паранджа з краіны ўсёй сарвана,
нібы ноч мінуўшчыны цяжкой.