Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1967

Сярэдняя: 4.9 (12 галасоў)

                                        „Аmо tе, аmа mе, fides immortales" –
                                        «Кахаю цябе, кахай мяне,
                                        вернасць несмяротная», —
                                        пісалі старажытныя рымляне
                                        на заручальных пярсцёнках.
 
3 Рыма, з даўніх давён,
Праз стагоддзі-вякі,
У абрадавым звоне крыштальным
Прыкаціўся пярсцёнак
Да жаночай рукі,
Прыкаціўся пярсцёнак
Да мужчынскай рукі, —
Amo te,
Amo me,
Fides immortales.
 
Блаславіў Гіменей,
Абяцаў Гіменей
Сонца, шчасце раскрыленых даляў.
І выстукваюць сэрцы
У цябе і ў мяне:
Amo te,
Amo me,
Fides immortales.
 
Па жыцці не прайсці,
Каб не зведаць бяды.
Нам бы толькі пярсцёнкі шапталі
Праз вясну і слоту,
Праз гады і гады:
Amo te,
Amo me,
Fides immortals.



Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)
Я Твае крокi пазнаваў,
Цябе яшчэ не бачучы, здалёк,
і май у сэрцы панаваў,
снег расставаў навокал
i руччамi цёк…
          Я твае крокi пазнаю,
          і застываю ў пакуце я.
          О, як у сэрцы аддаюць,
          як грукацяць яны — 
          па Студзеню…
і кветкi прачыналiся ад сну
i прарасталi скрозь
прагрэты брук…
бярог я гэтую вясну,
успрымая Тваiх крокаў Гук…
          Я Твае крокi пазнаю,
          і застываю ў пакуце я.
          О, як у сэрцы аддаюць,
          як грукацяць Яны
          па Студзеню….
Ты падыходзiла... блiжэй...
і... як не заўважыўшы... праходзiла…
і снегам сыпала завей
на маленькi кавалачак Вясны…
i зноў — Зiма прыходзiла…
          Я Твае крокi пазнаю...
          і застываю ў пакуце — я…
          О! Як у сэрцы аддаюць!..
          Як грукацяць Яны — па Студзеню…