Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аліна Арго

Сярэдняя: 4.3 (24 галасоў)

Вецер дзьме непаслухмяны,
Мы ўдваіх сядзім.
У мяне на сэрцы раны.
Ты - пускаеш дым.

Недзе ў небе сіратліва
Хмарка праплыве
І заплача жураўлінай
Песняй аба мне.



Сярэдняя: 4.2 (14 галасоў)

Грувасткія цені плывуць над зямлёй -
То хмары ў благім прадчуванні.
І вецер спявае пра "вечны спакой"...
Разрушаны ўсе спадзяванні.

Дубы-веліканы, нібы калдуны,
Варожаць-шапочаць аб нечым.
Цяжкое калоссе пападала ўніз -
Ратунку ў нябёсаў кленчыць...



Сярэдняя: 3.9 (14 галасоў)

Куды ж ты падзелась, Краіна Маленства?
Дзе ўсё так прыгожа і ўсё так цікава!
Няўжо ты ніколі назад не вярнешся?
Нашто ад мяне ўцякаеш так жвава?
Але не забыць мне праз многія годы
Усё тое шчасце, што мне ты прынесла.
Ты будзеш у сэрцы маім назаўсёды,
Край сноў каляровых, край цудаў, Маленства!



Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

Краявіды, бягуць краявіды...
І знікаюць за лесам будынкі.
Забываюцца крыўды, агіды...
Пяць хвілінак ці больш для прыпынку.

Усміхнецца, услед усміхнецца
Са слязьмі на вачах чалавек.
Засумуе самотнае сэрца...
Растаёмся з табою навек.