Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Даяна Лазаравіч

Сярэдняя: 3.7 (9 галасоў)
Я ведаю пра невялікую краіну Дзесьці на ўсходзе Еўропы. Невялікая краіна, як і мая, Але там жывуць людзі з вялікім сэрцам. Без страху, i калі надзеі няма, Праз вoйны і мір, зімой і летам. Гэтая краіна зaвецца Беларусь. Гэта зямля шырокіх зялёных лугoў, Зямля свежай ранішняй расы, Што абмывае кветкі і зіхаціць на кустах. Гэта зямля рэк, азёр і балот, Вечна зялёных хваёвых лясоў, Пяшчотных бяроз і магутных дубоў. Гэта зямля птушак і ды песень, Што звіняць і ўвесну і ўвосень, Калі нараджаецца праўдзівая любоў. Гэта зямля каштоўных работнікаў, Вялікіх герояў і крывавых бітваў, Гэта зямля нашых братоў. Браты беларусы - мірныя людзі, Сэрцам адданыя роднай зямлі. Вякамі баранілі тое, што любяць: Радзіму, сям'ю i родны парог. Не баяліся страшных ран, Не баяліся болю ці смерці. З любоўю ў грудзях, і з песняй на вуснах, Яны не ведалі, што гэта - страх. І сёння, яны верныя сябры, Верныя браты, і руплівыя работнікі - Што жывуць ў напружанай працы, Сумленнымі і справядлівымі, Людзі, сярод якiх ёсць любоў. Я ведаю пра невялікую краіну Дзесьці на ўсходзе Еўропы. Гэта зямля птушак, лясоў і лугоў, Гэта зямля прыгожых зялёных палёў, Працавітых людзей, надзеі, свабоды - Беларусь - зямля нашых братоў. Nike


Сярэдняя: 4.6 (17 галасоў)
Дарaгі, я не прынцэса. Я не нарадзілася на падушцы, На шаўковай падушцы, у замку, У каралеўстве майго бацькі. Я не вырасла з каронай, Акружаная вернымі спадарожнікамі, Як кожная сапсаваная прынцэса. Я нарадзілася на прыродзе, У халоднай крыніцы, З першымі сняжынкамі. Я вырасла з аленямі, З дзікімі коньмі і ваўкамі, Ў поўнай меры я дыхаю, Спяваю і пяшчотныя вершы пішу. Я не віла, не прынцэса, Я толькі белая лясная кветка. Неба над мною такое дзіўнае! І гэты паток настолькі яркі, Дубовыя лісты атачаюць мяне. Пах лесу... гэтая мая свабода, Маё імя, і ўсё маё шчасце. Я іду, танцую, гуляю, З галубкамі аб зорках мару, Я спяваю аб вачах, спяваю аб вуснах, Аб вясне, аб кветках, і аб зялёных дубах. Я спяваю, дарагі, тваю любімую песню, Песню пра каханне, якое доўжыцца вечна, Аб безумоўнай любові, любові без межаў. Ты ведаеш, як моцна я цябе люблю? Вось чаму толькі для цябе, Я спяваю і танцую сёння. Вось чаму я веру ў поспех. Трымай мяне моцна, рыцар маёй душы! Не дазваляй мне заблукаць Сярод яркіх зорак, іншых кветак, І сярод першых кропель ранішняй расы. Не дай мне ўпасці ў каханне, Ў вусны і вочы не варты мяне! О, дарагі, я хачу ты ведаеш Як цябе любіць твоя лясная кветка, Як моцна цябе любіць твая паэтка. Shop Women's Boots


Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)
Не народ для ўрада, а ўрад для народа - Куля ідэю не можа забіць! Там жыццё рай, дзе свабоды край! А дзе вайны мае - любоў памірае... Адзін чалавек сказаў: "Дастаткова! Яны для нас усіх капаюць ямы! Не маўчыце! Праўду скажыце! У чорныя ямы яны лягуць самы!" Белая маска на твары рыцара, Ў яго руцэ чырвоная ружа. У гэтай ночы знішчэнне урада - Рэвалюцыя - пятага лістапада. "Не ідзі, мілы мой, у чорную ноч! Жыць без цябе не хачу! Не магу! Куля ідэю забіць не можа, А чалавека... Чалавека можа!" Рэвалюцыя, пятага лістапада. Цэлая краіна зараз у агні. "Свабода! Перамога!", на ўсіх вуснах, A ён паранены на маіх руках... Ён сказаў: "Гонар і надзея... Гэта ўсё што табе падарыць магу..." Я сказала: "Ты ўсё што я зараз маю! Не ідзі! Ўсім сэрцам я цябе кахаю!" Не народ для ўрада, а ўрад для народа - Куля ідэю не можа забіць! Народ не забывае страшны канчатак лету, А я не забываю адважнага Вэндэтту. па фільме: В як Вэндэтта Air Max 95 Jacquard Flyknit


Сярэдняя: 4.1 (15 галасоў)
Ноч. Усе спяць. Я гляджу ў акно. Зоркі маўчаць, як мае вусны, У параненай душы няма слоў – Дзе ты? Што робіш у гэтыя дні? Ты памятаеш нашу любоў? Ах, чорныя вочы! Чорныя, як неба! Без вас, як зіма, для мяне лета! Новага нічога, мёртвае сэрца... Таму што ты – усе мае думкі, Таму што ты – мае паўсвета! Ноч. Слухаю: падаюць кроплі дажджу... Мару, але цябе не магу адшукаць. О, людзі! Знаеце як я няўцешна! Калі ласка, ціха - зараз я хачу спаць... Kids Footwear Online