Нас абы-хто Абы-куды вядзе, І абы-што Мы робім абы-як. І вось таму мы зараз - Абы дзе, І нам адтуль Ня выбрацца ніяк.
— Дазволь, Пятрусь, Цябе спытаць, — Зьвярнуўся дзед Такім манерам, — Як вырасьцеш, кім хочаш стаць? — Ды, як і ты — Пэнсіянэрам.