Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Станіслаў Высоцкі

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Станислав Шастак Я ведаў, мама, ты мяне чакала Я чуў твой голас з родных мне грудзей. Тым голасам нам песні ты спявала І ім жа ўшчувала не радзей. Той голас выпраўляў мяне ў дарогу, У люты вецер ахінаў цяплом І ўзносіў модлы па вячэры пану Богу, Каб быў шчаслівы я і ўвесь мой дом. Віхор развеяў родных мейсц карціны Пасерабрыў і косы і груды Апошнім часам мрою ўспаміны Якой прыгожай ты была тады? Ў той летні дзень, калі апошні золакі Прамень на захад мне дарогу разаслаў Накінуў на аблокі лук вяселакі Абвіты у маністы росных траў. І чаму ж не спыніў я машыну? Чаму мне не шапнуў небакрай, Што цябе назаўседы пакіну, Ў раз апошні прамоўлю:"Бывай!" Што цябе ў раз апошні цалую, Абдымаю ў апошні разок! І што болей ня ўбачу жывую З родных вуснаў ня ўчую:"Сынок!" Ажывае сталёвая просінь Неба роднага нібы ў сне... За акном звоніць золатам восень Кліча зноў да матулі мяне. adidas


Сярэдняя: 5 (1 голас)
На памяць аб перамозе войска ВКЛ над крымскімі татарамі 5.08.1506 году на рацэ Лані каля Клецка) Летняй парою, дзесь апаўночы Ехаў я с Клецку да дому. Вечар быў ясны, як позірк дзявочы, Што шле хлапцу маладому. Горка збягала дарогай да Лані, Срэбранай змейкай што ўецца У шатах альховых. Брод па паданні Там Краснаставам завецца. Лань то атуліць грудок-муражыну, То да вярбы прыхінецца, Гэтак хлапец забаўляе дзячыну, Гэтак яна к яму льнецца. Косы палошча вярба ў ручаіне, Месячык срэбра цярушыць, Спяць касачы у хмялёў павуціне, Хваля аерам варушыць. Ані душы, ані гуку якога. Сціх ручайка говар жвавы. Спіць Пінскі шлях - Кацярыны дарога Да Пецярбургу з Варшавы. Піць захацеў я. Збочыў з дарогі, Сеў на грудок ды вадзіцы Поўныя жмені набраў. Ад знямогі Піў і не здолеў напіцца. Бо саладзейшай была і ад мёду, Роднай была, дарагою... Ветрык прачнуўся, прынес ахалоду, Месяц закрыла смугою. Голаў падняў я. Белае зданне З віру ўсплывае, з бяздоння... Воблік цнатлівы, як сон ці каханне, Што ці сустрэнеш сягоння. Вось паднялася, стала на хвалю, Лёгка рукою пазвала. Я да вады падыйшоў. "Ідзі далей" З болем і с просьбай сказала. "Мо' беражэшся нашага роду? Ці мо' баісься бяздоння? Зла не зраблю я. Даў мне свабоду Смагу спагнаўшы сягоння. Вуснамі ты ажывіў маю душу Спаў з яе камень-замова. Чорт мяне спутаў, а як - табе мушу Ўсе расказаць слова ў слова. Год таму скора паўтысячы будзе Людзі жыты сталі жаці Раптам званы зазванілі. Ў іх гудзе Спешна збіраліся раці. Вестка пайшла, што намёты татараў Хмарай ідуць навальнічнай. Войска чакала. Суровыя твары Ў гладзі застылі крынічнай. Там прыхінулася жонка да мужа З ей дзеці тату абнялі... Ў кузнях кавалі, вастрылі аружжа Іскры раямі ўзляталі. Гоман, каманды, жанок галашэнне, Мольбы, каб даў бог падмогу… З коп’ямі ў латах закрыла рушэнне На Ляхавічы дарогу. З поўдня гасцінцам з Сінёўкі паўз Тучу Войска ліцьвінаў спяшала, Глінскі ля Кухчыч выйшаў на кручу Стаў там на Лані ўдала. Так з двух бакоў аблажылі татараў Ў Крым перакрылі дарогу, Князь Радзівіл тут са Слуцку прышпарыў Конніцай споўніў аблогу. Раптам ударыў пярун з бліскавіцай Прама ў шацер белы хана. Войскі сышліся, насмерць сталі біцца, Біліся ўвесь дзень ад рана. Глінскі па гацях выйшаў да броду, Прама ў рацэ сталі біцца. Кроў ручаямі сцякала у воду, Вір заліла і крыніцы. Хвалі панеслі далей тую кроў. Лозам дарылі і травам. З гэтай нагоды праз многа вякоў Вір там завуць Краснаставам. Ранкам на беразе Лані найшла я Цела каханага Яна. Шлем быў прабіты, кальчуга стальная Мечам была разарвана. Латы, кальчугу зняла я каб змыць Кроў, што пакрыла ўсе цела... Вусны нямыя шапнулі мне "Піць, Піць..." і душа адляцела. Гора агонь спапяліў розум мне, Слёз маіх высахлі рэкі, Лепей чым жыць, буду з мілым на дне Мертвая з любым навекі. Гэтак рашыўшы, яго абняла Й скочыла ў вір галавою. Хваля як маці нас прыняла, Чуць гайданула травою. Ў тры дні па сечы прыехаў святар, Рызу уздзеў і арнаты. Богу маліўся аб душах ахвяр, Смерццю заўчасна узятых. Псалмы спяваючы йдзе хросны ход Ланню да брацкай магілы, Раптам спыніўся, стаў ціха народ, Хто там - дзяўчо й яе мілы. Крэпка рукамі яго абвіла, Вуснамі к вуснам прыпала, Богу і лёсу не аддала Моцна, навек цалавала. З болем сардэчным рыдалі жанкі, Ўпотай ацер Глінскі вочы: „Разам хавайце, лёс іх такі З любым навекі быць хоча!“ Ўсіх пахавалі, святар акрапіў Там па парадку магілы. Кветкі з садоў, з лугавіны ці з ніў Людзі няслі, хто меў сілы. Чорт жа маей завалодаў душой, Вырак ей вечна нудзіцца, Покуль не прыдзе ў ноч сечы былой Хлопец, каб з Лані напіцца. Вуснамі толькі ваду як кране Знікнуць страшэнныя раны, Янкі душа уваскрэсне, а мне Будзе мой грэх дараваны. Гэтак Яніна мне ўсе развяла, Легкаю хмаркай ўзляцела Ды й растварылася ў срэбры святла, Месяц цадзіў што нясмела. Вышаў на шлях я. Падкову знайшоў. Можа мне шчасця жадала. Болей за сорак прайшло ўжо гадоў, Здані там больш не бывала. Nike


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Ціхі, бязвоблачны вечар, Чэрвеньскі, белы паўзмрок, Вузкія, ломкія плечы, Светлы, загадкавы зрок. Ўецца дарога шалям, Колы сакочуць зноў.. Зноў расстаюся з жалям З сіняю стужкай лясоў. З цёплым, сярэбраным плёсам, Поўным бялюткіх лілей, З марай юнацкаю. З лёсам, З тым, што не збыўся далей. Падае долу хусцінка... Свеціцца белы палын... Дзесці ў дзяцінстве хацінка, Цёмны над возерам млын. Ўсё так далёка-далёка, Што ані чым не дагнаць... Колы сакочуць... Навокал Знічкамі вокны мігцяць. Air Jordan XI 11 Shoes


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Наш радавод зусім кароткі, Сягае мо’ на трыста год; Забылі з мовай памяць продкі І бела-рускім стаў народ. Што ж тое ''бела'' азначае, Нясе прыкмету, змест які? Ніхто таго ўжо больш ня знае, Бо праляцелі тры вякі З тае пары, як Аўгуст Саскі*, Што ''Моцным'' звалі між жанок, Стаў польскім каралем і наскім, Звяў мовы роднае вянок. І польскі jenzyk стаў нанове Дзяржаўнай мовай. І забылі Статуты ВКЛ. Панове На ім пісалі й гаварылі. Ліцвін стаў на Ліцьве чужым, Не разумеў бо часта мову, Na kturaj muvіlі ўжо з ім Да бога йшоў ці ў установу. І мы як тыя сіраціны Шукалі шчасця й лепшай долі Не дома ўжо, а на чужыне. А край галеў, дзічэў поволі. Без мовы мы асірацелі. Без памяці - які прагрэс? Кароль чужы не дбаў каб елі, Свой толькі помніў інтарэс. Той Аўгуст Моцны - Людзвіг новы Ламаў жанок, ламаў падковы. А Брюль - яго міністар бравы - За гэты час скраў паў-дзяржавы. Улезлі у вайну са шведам, Ліцьву драпежнікам аддалі: Прайшоўся Карл і Петра следам, Людзей нібы снапоў наслалі. Ды Божа даў перасцярогу: Пятра й Саксонца ў Стыкс адправіў. Каб к шчасцю мы найшлі дарогу, Каб князь літоўскі намі правіў. Ды пыха розум й зрок заслала Панам і шляхце. Бо бясконца Рэч Паспаліта балявала І пьянай выбрала саксонца. Быў целам тоўсты, духам слабы Сын "Моцнга" - той Аўгуст трэці. Яму й адной хапіла бабы, Каб з ёю кош дзяцей займеці. Любіў ён оперу і спевы, І хоць быў тлусты, але зрокам Арла валодаў. Без сумневу Трапляў у злоты за 100 крокаў. Любіў абед, сняданак смачны. Дух рамантычны меў. Карціны Збіраў, купляў. Яму удзячны За тое немцы штохвіліны. Сабраў ён тую прыгажосць Бадаў з усяго свету, Ды аплаціў яе як ёсць Літоўскаю манетай. Пайшоў на продаж лес і мёд, Ільну ды жыта горы. Ці голад быў, ці недарод - Ўсе граблі з каморы. У Дрэздэне палац паўстаў Для тых карцін шыкоўных І назаўжды нямецкім стаў Ліцьвы набытак кроўны. І хоць ліцьвін не дзікім слыў Ды ў тым ня жыў палацы, Што збудавалі з яго ніў І з рук ягоных працы. Мы аддалі сваё дабро Палякам ды саксонцам, Нібы паводкаю плыло На захад ўсё бясконца. З Ліцьвы амаль што 30 год Ссаў сокі Аўгуст ІІІ. Збялеў, збяднеў Літвы народ, Лугі спусцелі й клеці. Збялела, выцвіла Літва, Бо кроў усе смакталі. Каму балела галава, Аб чым жанкі пяялі. Хто тую мову разумеў? На што была патрэбна? Скаціну каб загнаць у хлеў? Хадзіць у світцы зрэбнай? Каб луг касіць, араць валокі, Каб гнаць плыты у край далёкі, Прыгожых слоў зусім ня трэба Каб выжыць - вось была патрэба: "Дай Божа міру і дай хлеба!" І край бляднеў, бо з жылаў сокі Цягнулі спраўна крывасмокі. І кожын дзень, за годам год Ўсе больш бялеў Ліцьвы народ. Ды ў свеце ўсе ідзе чаргою, Вясна прыходзіць за зімою, Растане снег і яго воды Раструшчаць, змыюць перашкоды, Зазелянеюць луг і нівы І рады мы, што ўсе-ткі жывы. Так і Ліцьва. Бог даў збавенне Як пад Хрыстова нараджэнне На трон і польскі і літоўскі Ўзыйшоў ліцьвін - Стась Панятоўскі. *Аўгуст Саскі - так празвалі ліцьвіны (беларусы) Фрыдрыха Аўгуста І, (нарадзіўся 12.5.1670, Дрэздэн; пам. 1.2.1733, Варшава), пад імем Аўгуст іі (моцны) - курфюрст Саксонскі, Кароль Польскі і Вялікі Князь ВКЛ (з 1697 по 1733). вялікі сябра і сабутыльнік Пятра і. Славіўся тым, што ламаў падковы і перамагаў альковы прыгажунь, прымяняючы пры гэтым ўсе сродкі ціску як на саму кабету, так і на яе радню ці яе мужыка аж да ўзроўню яго міністраў. Перамог на ратным полі не зазнаў, падбухтораны Пятром І, улез у Паўночную вайну Петру і, быў біты і згубіў карону, якую яму вярнуў яго сябра. Nike Magista Obra