Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзiнота…

Сярэдняя: 4.8 (90 галасоў)

Адзiнота...
Сумнае слова...
Быццам сэрца тваё памiрае,
Нiбы дробныя кроплi дажджу
На вачах у цябе астываюць...

Лягу ў ложак, але спаць не магу...
Адзiнота мяне дакарае.
Цяжка ўбачыць яе,
Але хай, як наймiтка мяне атручае.

Выйду ў поле я зорнай парою,
Каб пабачыць хiстаньне ялiны.
Буду зь месяцам я размаўляць
I раптоўна адновяцца крылы…

Прылячу я дамоў, але тут
Адзiнота мяне сустракае...
Будзем зь ёю сядзець да раньня,
Можа разам сустрэнем сьвiтаньне.

Толькi ранiцай зьнiкне яна
Мабыць сонца тады я спаткаю...
Цi дрымотны, счарнелы лiхтар,
Якi цiхай надзеяй зазьзяе...



Прыгожы-верш-дзякуй-и-многие-

Прыгожы-верш-дзякуй-и-многие-лета--

цудоўна. вельмі падабаецца.

цудоўна. вельмі падабаецца. вось гэта мне якраз па душы...
*выбачайце, калі памылак нарабіла.

очень,очень красиво,но в тоже

очень,очень красиво,но в тоже время печально...

Я лічу, што адзінота - гэта

Я лічу, што адзінота - гэта вялікае гора для кожнага чалавека... І гэты верш, падкрыслівае, што адзінота больш захоплівае нашы думкі ноччу, калі мы адзінокі...

выдатна

лепшы ваш верш

жыццёва...

знаёмыя пачуццi.....