Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Скрозь асенні ажур

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)
Ледзь увесну ажывае зямля, ўваскрасае і душа – і жыве! – ў захапленні ад карункаў галля – філіграні у нябёс сіняве. Ад шаптання завушніц-катышкоў у завітых ветрам косках бяроз, ад разборак навасёлаў-гракоў за кватэры ў сакавіцкі мароз. Ад паветры, што пяе, як крышталь, пад рулады ручаёў і крыніц, ад маланак, што асвечваюць даль пад літаўры і там-там навальніц. Надзіўлюся на вясны прыгажосць, расчыню вятрам і сонцу акно – і адчую мілату: "Шчасце есць!", і празрэю: " Сапраўды! Вось яно!" Вось яно – пад першым ліпкім лісцём! Удыхну яго і зноў затужу: Божа мілы, ці дазволіць жыццё мне зірнуць і сркозь асенні ажур? 2.04.2014 Air Jordan 7 Sandals Slippers