Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускі санет

Сярэдняя: 4.4 (24 галасоў)
Адзін мой сябра – у Амерыцы хвалёнай, другі – у Польшчы. Там у кожнага – свой рай. А я, цюхцяй, – у Беларусі, улюблёны ў сваю старонку – ненаглядны родны край. Куды мне бегчы? Я – любві сваёй прыгонны. Але душу не развярэджвае раздрай, бо толькі ў нас усе жанчыначкі – мадонны. Адна ўсміхнецца – на паўсвета сонцаграй. А дзе яшчэ увосень гэтак ззяюць клёны? І дзе так сэрца грэе весняя пара? А далягляды пад шатром нябёс бяздонных? А спеў салоўкі і світальная зара?.. О, цудны Божа! Каб Ты мне яшчэ дазволіў гадкоў да ста ў такой “памучыцца” "няволі." 11.10.2013 Air Max 90 Woven


У мяне ў самой такія

У мяне ў самой такія ўражанні. І думкі. І толькі мы маем такіх дзівосных хлопцаў. Беларускіх