Хай нехта круціць пальчыкам ля скроні,
 А нехта – усміхаецца мне ўслед,
 Але ж, пакуль пісаць не забароняць,
 Я буду кідаць вершы ў белы свет.
Яны мне – не забава і не ўцеха,
 А нешта, без чаго не пражыву:
 Пачуцці, ператвораныя ў рэха,
 І думкі, што зляцелі ў галаву…
Яны – мая надзённая патрэба,
 Раскоша, без якой мне сумна жыць –
 Такая ж, як вада, і луста хлеба,
 І прывіднай надзеі міражы.
Бяру штодзённа ў рукі паасобку,
 Падкідваю, як белых галубоў -
 І новыя становяцца ў чародку
 Ў разліку на пашану і любоў.
Ускіну – хай ляцяць па волі лёсу,
 Спрабуюць душы нечыя сагрэць..
 Мо штосьці і падымецца ў нябёсы,
 І будзе жаўрукамі там звінець…
Астатнія ж хай сеюцца насеннем
 Туды, куды іх ветрык занясе.
 Мо ў добрай глебе ў цёплы дзень вясенні
 Штось парасткам да сонца прарасце.
А тое, што нікому не цікава,
 Хай згубіцца дзе-небудзь, нібы пыл.
 Яно на лепшы лёс не мае права,
 З якой бы гліны творца не ляпіў.
14.12.2010
 
        	
Жорстка, але ж ад нябёсаў. І
Жорстка, але ж ад нябёсаў.
І вельмі выдатна пішу.
Таму аніякіх дзьвукоссяў.
Не граф, а мужык. Не маню.