Было: я некалі стаміўся,
Прылёг на ложак адпачыць,
Прымгнуў… І раптам … мне з’явіўся…
Ці сон, ці прывід уначы…
Прастора ўспыхнула дзівосна
І голас ветрыкам сыйшоў…
Я ачмурэў… Аж стала млосна…
Анёл! Дык гэта жа анёл!
Ён на мяне зірнуў ласкава
І павітаўся: “Мір табе!”
“П… прывітанне… Ну і з’ява…”, –
Я ў шоку мовіў сам сабе…
Але ачуўся паступова
І звыкся з госцем са сваім…
І пачалася ў нас размова –
І аб усім, і не аб чым…
Я задаваў пытаннні – першы –
Пра нашу долю на Зямлі,
Ён мне адказваў… Нібы вершы
Яго адказы мне былі…
– Чаму вакол так многа гора
І, што ні справа, – то вайна?
– Чым насычаеце прастору,
Тым і адказвае яна…
– Нашто нам шлях выпрабаванняў?
Няўжо пакут не абыйсці?
– Калі няма ў жыцці кахання,
Дык вам і шчасця не знайсці…
– Чаму ў любві не супадаем,
Усе чарствеем пакрысе,
І, чым мацней каго кахаем,
Тым больш ён болі нам нясе?
– Таму, што вам пара змяняцца:
Не асуджаць, а шкадаваць
Не крыўдаваць, а прытуляцца
І ўсё цярпець і дараваць…
– Чаму: ўсяго даволі ў хаце,
А ў сэрцы радасці няма?
– Не там збіраеце багацце,
Таму і чуецца імга…
– Чаму мы ведаем так мала,
Але ўжываем – таго менш?
– Табе дай, дзіцятка, напалу –
Ты й свет па глупству падарвеш…
– Чаму згасаем у хваробах ?
Вось пад вачыма ўжо мяхі…
– Таму прычыны – не мікробы,
А злоўжыванні і грахі…
– Чаму мы ў скрусе паміраем?
– А што, не чулі вы нідзе –
Па смерці дух уваскрасае,
А прах – да праху тлець ідзе?
– Чаго чакаць нам ад падзеі,
Што сёння нават не кране?
– Якое зерне хто пасее,
Такое потым і пажне…
Так мы гутарылі да ранку
Амаль, здаецца, да святла…
Калі ж прачнуўся… вершаванка
На ліст па памяці сыйшла…
Ці так было, ці мне здалося?
Мо ночка з розуму звяла?
Ды што за пух на маім носе?
Няўжо пярынка ад крыла?
Добра... калi паэты могуць
Добра... калi паэты могуць пiсаць пра Анёлау.. i чытаеш с захапленнем вершы,таму што у iх адказы на многiя пытаннi.