Ну што за вясна –
Дажджы і дажджы?!
Ажно чарвякі звар’яцелі!
Чыя ў тым віна?
Ўжо плямы іржы
На мне – на душы і на целе…
Свет плёскае, лье,
Гуляе вадой …
Як столькі паветра трымае?
Зямля ўжо не п’е
З нябёсаў напой –
І так ад струменяў п’яная…
Ўжо мора – палі,
Балота – двары…
Як нораў стыхіі той здужаць?
Як выжыць, калі
Вакол і ўнутры –
Адныя самотныя лужы? ...