Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

О, сорам - вершы "з-пад сякеры"!

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

О, сорам - вершы "з-пад сякеры"!
Але ж у іх - мая душа!
Таму запісваю і веру,
Што будуць 'шчэ і "з-пад нажа".

А "з-пад ляза" ўжо навучуся -
Ўпаўзу ў наступны свой урок:
Іголкай з ніткаю прайдуся,
Каб за радком прашыць радок...

Калі ж станчэюць струны ліры,
Змагу й шыдэлак выкідаць -
Бо ўжо майстэрства ювеліра
Пачну асвойваць і ўжываць.

Калі ж свярдзёлак супакою,
Свой скарб да бляску давяду:
Адпалірую пастай Гойя
І на паліцу пакладу.



... А рабаўнік залезе ў

... А рабаўнік залезе ў хату,
І ўсё з паліцаў прыбярэ.
Прадасьць, як цацку немаўлятам.
Маўляў, каштоўна! У цане!

Або нашчадак знойдзе часам,
І нечакана для сябе,
Убачыць, як рабіць "заразу",
Адразу, а не па-крысе.

Дзякуй Таццяна Бацькаўна!