Што мне рабіць? Куды мне дзецца?
Ратуйце, людцы, ад бяды!
Мне "знесла дах" ад песень Лепса -
Сама не ведаю, куды…
Душу працялі стогны-крыкі,
Парвалі сэрца на шматкі…
Адчайны выбух страсці дзікай
Хлынуў шалёнасцю ракі …
Спявак - бы бура ў кратах цела–
Таміўся, кідаўся, рыдаў…
Ад плачу песня звар’яцела,
Свет абамлелы замаўчаў…
Ў прастору полымя рвалося...
З нябёсаў лівень прасякаў...
І моцны голас шматгалоссем
Наскрозь істоту апякаў...
І не было вакол нічога,
Што гэты гук перамагло б…
Цяпер без даху я, нябога…
І разумею, што я - тло...