Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Што пакiнем?

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)
Есць адно папярэджанне (чур, не прымаць за "ку-ку"!). Гэта тычыцца жарсцi да глупай гульнi ў вершаплецтва. Асцярожней, паэцейкi, з вершамi: ў кожным радку, немаведама як, нараджаюцца словы прароцтваў. Хто нам iх дасылае i скуль, адказаць не магу, але факт застаецца, як кажуць даследчыкi, фактам: ува сне i наяве, у ступары i на бягу, мы iх "чуйкай" прымаем — i "посцiм", бы ўласныя, — раптам. I хаця не заўжды вокамгненна змяняем жыцце, як кругi па вадзе ад каменчыкаў, кiнутых з сiлай, разыходзiцца моц новатворная — хваляй — на ўсё. I за ей трансфармуецца люстра паверхнi застылай. "НаваЯнае у сэрцах" i стаўшае сказам жыве! А таму... не спяшяючы мовiць, падумаем, браце! Што пакiнем праграмаю блiжнiм сваiм i сабе? Какафонiю? Буру? Цi лад — i ў сусвеце i ў хаце? Дык давайте адсейваць усе, што нястройна гучыць i чаго не жадам сабе i, шчэ болей, нiкому! Веры вам i любвi! I "сто лят" вам у радасцi жыць! I свята i цяпла вашым сэрцам i вашаму дому! 30.06.2019 Puma