Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

творчасьць

Яшчэ не ацэнена
Ляжа Слова не чорнай замовай І не змовай - каб багацець, Ды й, па сьпінах і па галовах, Да ўладных, промецьцю, бегць. Слову гэтаму толькі і нада; Вам напомніць як была спярша, Як цяпер ёсьць і што засталась На рассыпанных крошках жыцьця. -03.10.12. Adidas Shoes


Яшчэ не ацэнена
Як ліст капустный точыць вусень, Як рэчка мые берагі, Так грудзі нудзіць, часам, скрухай, Хвіліна млосная тугі, Яна, няпрошаная госця, Яе, не гнаць трэба - прасіць, Радкамі новых сугалосьсяў І накарміць, і справадзіць, Што бы, на крыллах узьляцела, Ад марнатраўства, на работу: Адтуль - вясёлкай зіхацела, Скруха-туга, нуда-нудота. -26.08.12. adidas NMD kaufen


Яшчэ не ацэнена
Сьляза ўпадзе на радкі, Душа замрэ зачаравана, А ты - хто працу дбаў, вяршыў - Адрынь нявер і нараканьні; Ты цар і бог толькі сабе, Другі хто - гэта ці спазнае? - Чаму душа і сэрца мрэ, А на радках - сьляза каханьня. -02.10.12. nike


Сярэдняя: 3 (4 галасоў)
Есць адно папярэджанне (чур, не прымаць за "ку-ку"!). Гэта тычыцца жарсцi да глупай гульнi ў вершаплецтва. Асцярожней, паэцейкi, з вершамi: ў кожным радку, немаведама як, нараджаюцца словы прароцтваў. Хто нам iх дасылае i скуль, адказаць не магу, але факт застаецца, як кажуць даследчыкi, фактам: ува сне i наяве, у ступары i на бягу, мы iх "чуйкай" прымаем — i "посцiм", бы ўласныя, — раптам. I хаця не заўжды вокамгненна змяняем жыцце, як кругi па вадзе ад каменчыкаў, кiнутых з сiлай, разыходзiцца моц новатворная — хваляй — на ўсё. I за ей трансфармуецца люстра паверхнi застылай. "НаваЯнае у сэрцах" i стаўшае сказам жыве! А таму... не спяшяючы мовiць, падумаем, браце! Што пакiнем праграмаю блiжнiм сваiм i сабе? Какафонiю? Буру? Цi лад — i ў сусвеце i ў хаце? Дык давайте адсейваць усе, што нястройна гучыць i чаго не жадам сабе i, шчэ болей, нiкому! Веры вам i любвi! I "сто лят" вам у радасцi жыць! I свята i цяпла вашым сэрцам i вашаму дому! 30.06.2019 Puma