Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Сплятаеш думкі у сувой?

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Сплятаеш думкі у сувой? Матай на вус перасцярогу: чым напаўняеш розум свой, тым і прадстанеш перад Богам. Пільнуй, чым корміш-поіш дух і чым душу сваю частуеш, і карэктуй ментальны рух ва ўпёртай самасці-статуі. Не спі, бадзёрся дзень і ноч. Каб не ўцягнулі ў багну чэрці, бывай да злога не ахвоч і не ўпускай цямрэчу ў сэрца. Свяціся ярка – ліхтаром, паходняй, лямпачкай, лампадай, і слаў святое ўсім нутром, і стань цярпеннем і спагадай. Не дай варожым зграям дум зрабіць гняздзечка ў голлі ўласным. Адпрэчвай зайздрасць, марны сум, жадлівасць, крыўды, рэўнасць, тлум... А лепш давер Хрысту надум – і будзеш ты заўсёды шчасны. 11.05.2014 Seasonal Footwear


Сплятаеш думкі у сувой?

Сплятаеш думкі у сувой?
Матай на вус перасцярогу:
чым напаўняеш розум свой,
тым і ПАЎСТАНЕШ перад Богам.

Пільнуй, ТЫ ЧЫМ ГАДУЕШ дух
і чым душу сваю частуеш,
і карэктуй ментальны рух
ва ўпёртай самасці-статуі.