Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

думкі

***

Яшчэ не ацэнена

Нацыянальная самасвядомасць знікла,
У беларусаў яе цяпер няма!
Бо беларус, як той крот панікнуў
У нару сваю, забыў сваё імя!

Каб зналі продкі нашы дарагія,
Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія
Як мы, то хіба ж змагаліся б яны
За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!?

Не варта так рабіць, шаноўныя сябры,
Не варта забываць свае старажытныя карані,
Бо згінем мы ў выніку як нацыя
І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю!



Сярэдняя: 4.8 (22 галасоў)

Кожны дзень прачынаюсь і бачу
Свае вочы, далоні і вусны.
Быццам помер, але я не плачу,
Атрымаў невялікія плюсы.

Ёсць жаданне адчуць подых плоці.
Так хачу да сябе дакрануцца
Не для дрэнных учынкаў, наўпроці,
Але ўсё ж не магу дацягнуцца...

Дзевяноста адзін сантыметр
Раздзяліў маю душу і цела.
Паміж намі ёсць толькі паветра
І не стаць нам ужо адным цэлым.

Цела больш не адчуе пакуты
І праблему маралі ў душы.
Ну а дух не паддасца спакусам,
Што зыходзяць на цела ўначы.

Але ўсё ж такі звязаны ніткай,
Бо адлегласць нічога не значыць.
Аб'яднаныя мэтай-агіткай:
Свае сны ўраз наяве ўбачыць.



Сярэдняя: 4 (9 галасоў)

А вас не агарошвала пытанне:
чаму мы, людзi, колькi б не жылi,
самоцiмся аб тым, што нас не стане
аднойчы — ў дзень апошнi — на зямлi?

I, ў той жа час, нiводнае iмгненне
нi кроплi не сумуем ад таго,
что некалi, яшчэ да нараджэння,
на свеце нас таксама не было.

20.02.2019



Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Анёл узняў крылы над небам,
Анёл аблятае зямлю нашу.
Анёл не п’е вады, не есць хлеба,
Анёл плявал на долю вашу.
Анёл не мае цела цэлага,
Анёл не мае і душы высокай.
Анёл гэта нешта белае,
Анёл ляціць, але не бачны зроку.
Анёл не глядзіць на чалавека,
Анёл жыве заўсёды і ніколі,
Анёл ужо ляціць век за векам,
Анёл не спыне руху свайго у полі,
Анёл не араты і не жнец,
Анёл не рушыць і не будуе.
Анёл не повар і не швец,
Анёл нікога не рабуе.
Анёл не забівае нас,
Анёл не ратуе душу.
Анёл пляваў на вас,
Ды і я так мушу.