Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ці вершаплёцтва не запой?

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Ці вершаплёцтва не запой?
Ледзь наталіўся хмельнай брагай -
І тут жа зноў на вадапой
Усё такая ж гоніць смага.

Так моцна торгае нутро
І так пісаць душу ўздымае,
Што мусіш брацца за пяро,
Хаця і слоў пакуль не маеш.

Ды дзе ў натхнення з рук хапнеш,
Дзе заглынеш з прасторы фразу, –
І зноў свярбіць сяродку верш
І не спыняецца, зараза!

Яго ніяк не адчапіць,
Пакуль не скінеш на паперу
І не пачне асобна жыць
І ўсё вакол сабою мераць.

Тады – хвілінку адпачнеш…
Пасля – другую – пасумуеш…
І зноў – ужо на новы верш
Свае вар'яцтва накіруеш…

Ці алкаголік - графаман,
Што ўласнай волі ўжо не мае?
Ці - нязвычайны наркаман,
Які на рыфме завісае?

Мо, вершаплёцтва - не запой,
А паэтычная бадзяга?
Але чаму ж на вадапой
Усё такая ж гоніць смага?