Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Вясною пахне снег...

Сярэдняя: 4.2 (14 галасоў)

Калі зіма за палавіну стане
І сонца павышае кругабег,
Аднойчы здзівіцеся ўранні —
Вясною пахне снег.

Снег пахне талаю вадою,
Травой,
Ў аздобе чыстае расы,—
То моліцца жыццю карэнне
          пад зямлёю,
Яго, карэння, галасы.

Так і твая душа,
Так і душа народа —
Заўжды жывая,
Як тут ні кажы,
І, гледзячы якая пара года,—
Цвіце, красуе
Ці змагаецца ў цішы.