Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Пакуль

Сярэдняя: 4.2 (9 галасоў)
Паміж жыццем і смерцю, на мяжы святла і цемры, шчасцейка і ліха, душа спазнала, як салодка — жыць. На свеце жыць! — І дыхаць! Проста дыхаць! Якая радасць — раніцай ізноў злавіць паглядам сонечны праменчык — і ўгледзець ласку Божую — Любоў — ва ўсім — і перад Ёю ўдзячна ўкленчыць. І ўстаць — І, "прыгубіўшы" новы дзень, падзякваць за "ігрыстае" імгненне, прымаючы і мітусі "мігцень" як міласць, і урок, і блаславенне. Узяць — і бултыхнуцца ў мора спраў з вялікай (невыразнай!) асалодай — нібыта і не жыў раней, а спаў, прачнуўся — і "дарваўся" да свабоды. Любіць — усе крупіначкі жыцця, цаніць усё, што птушкай пралятае, — пакуль... дыхання пара (ці быцця?) няўзнак, бы аблачынка, не растае...Air Jordan V High Supreme


Вельмі люблю Вашы вершы!

Вельмі люблю Вашы вершы!