Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зямля ўжо ледзь трывае нас...

Сярэдняя: 5 (6 галасоў)

Зямля ўжо ледзь трывае нас.
Калі ж здараецца з ёй штосьці,
На ўсе пытанні ёсць адказ:
Не ўладары мы тут, а госці.

Хоць чалавек на словах - цар,
Але на справе – ‘шчэ нябога -
Нядбайны гора-гаспадар,
Калі судзіць аб гэтым строга.

Бо ўсё забруджвае вакол,
Прыроду цнотную знішчае,
Бузіць, сваволіць, бы асёл, -
Нібыта розуму не мае.

Змяняе плынь павольных рэк,
Паўсюль асушвае балоты…
Ў жывым сусвеце чалавек
Сам распаўсюджвае гароты.

Шукае Бога ў абразах,
А Духу Боскага не бачыць.
Сапраўдны скарб знішчае ў прах
А з-за фальшыўкі горка плача.

Свае адстойвае правы,
А быць адказным не гатовы.
Не хоча браць да галавы
Старых прароцтваў мудрых словы:

"Нібы вада, пральецца кроў,
Душа зняволіцца за целам…
У свеце знішчыцца любоў…
А сэрца… стане скамянелым…"

Ды толькі Творцу бачна ўсё -
Ён сее буру хмарай грознай:
“Нашто дарыў я ім жыццё?
Ці не забраць, пакуль не позна? ”