Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

экалогія

Сярэдняя: 4.7 (29 галасоў)
Бяда, сябры мае! Бяда! Хварэе ўсё: зямля і нетры. У нас усё брудней вада І ўсё задушлівей паветра. Вакол дымліва ад машын, Ад прамысловых труб заводаў. Набытку маем на грашы, А на мільярд гняцем прыроду. Дзічэе луг, радзее бор Бяднее глеба паступова. А чалавек, нібыта мор, Свет перайначвае нанова. Ссушае багнішчы балот, Злівае “хімію” ў крыніцы І ўсё шукае, абармот, На чым яшчэ яму нажыцца. Знішчае рэкі і лясы, Жывёл і птушак не шкадуе – Усё цішэй іх галасы І ўсё радзей іх вуха чуе. Як церпіць матухна-зямля? Ці выбачае здзекі дзецям? Сама ж хварэе спакваля: То неўраджай, то ліхалецце. Цунамі, павадкі, дажджы, Вулканы, ліўні, землятрусы… Ратуйце, людзі, стан душы – Каб не стагнаць у горшай скрусе! У ціхім жаху – ці жыццё? АЭС: Чарнобыль, Фукусіма… Але і гэта шчэ не ўсё, Пакуль гвалтуем свет ранімы. Ён нас і топіць, і пячэ. А што наперадзе чакае? Няўжо не чуеце яшчэ: Зямля – крычыць! Яна – жывая! 25.03.2011 Air Max 1 Mid Liberty Max Kicks


Сярэдняя: 4.8 (21 голас)
Зямля ўжо ледзь трывае нас. Калі ж здараецца з ёй штосьці, На ўсе пытанні ёсць адказ: Не ўладары мы тут, а госці. Хоць чалавек на словах – цар, А сапраўды – яшчэ нябога – Нядбайны гора-гаспадар, Калі судзіць аб гэтым строга. Бо ўсё забруджвае вакол, Не разважаючы, знішчае, Бузіць, сваволіць, бы асёл, Нібыта розуму не мае. Змяняе плынь павольных рэк, Паўсюль асушвае балоты І год за годам, што ні век, Стварае новыя турботы. Шукае Бога ў абразах, А Духу Боскага не бачыць. Сапраўдны скарб знішчае ў прах А з-за фальшыўкі горка плача. Свае адстойвае правы, А быць адказным не гатовы. Не хоча браць да галавы Старых прароцтваў мудрых словы: "Нібы вада, пральецца кроў. Душа зняволіцца за целам. У свеце знішчыцца любоў. А сэрца… стане скамянелым." Ды толькі Творцу бачна ўсё – Ён сее буру хмарай грознай: “Нашто дарыў я ім жыццё? Ці не забраць, пакуль не позна? ” 20.03.2011 Lebron XIII EP Glow