Адзьмухавечыўся мурог.
Уранні – зграйкай дзьмуханятак,
якія ўзніклі ля дарог
травічна-сонейкавым святам.
А ўдзень свяціла-залацень
сыпнула шчасця на лужочкі:
азалаціўшы хмары цень,
зірнула ў кветачныя вочкі.
І заўсміхалася зямля –
спачатку злева, потым справа,
і для пчалы, і для чмяля
з'явіла слодычную страву.
А мне згадаўся водар тых
далёкіх дзён, калі сачочкам
я ў лесе красак залатых
лавіў вясёлых матылёчкаў.
31.05.2014