Ва ўсім шукае ідэал той, хто сам не ідэальны.
Сябе спрабуе ён змяніць, зрабіцца дасканальным.
І свет, навокал што ён бачыць, не падабаецца яму
Змяніў бы ўсё да лепшага, найперш душы сваёй зіму.
– Ой чалавеча нашто табе той ідэал? Ты адкажы прашу?
Ці не лепей жыць у тым што ёсць? Нічога не чапай.
Паслухай, спадарове, і так рабі, як я табе кажу.
Жыві спакойна і магілу сабе ты не капай.
Ці можа праўда, так зрабіць, як кажа гэны пан?
І не шукаць прыгожага ва ўсім што ёсць.
Мо гэта і не пошук, га? Мо гэта проста зман?
Мо марна ўсё, мо ідэала і няма? Мо гэта проста млосць?
Такі вось роздум, такое вось змаганне ідзе у чалавека.
І цягнецца той роздум аж з века і да века.