Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

неспакой

Сярэдняя: 4.4 (11 галасоў)

Дапамагі мне выкінуць яе,
Маю праклятую трывогу.
Дапамагі, хоць вытрасі з мяне,
Бо ноччу я маліўся богу.

Дапамагі мне сэрца супакоіць,
Каб грудзь не разрывала ў мяне.
Дапамагі, бо так яно ўжо робіць,
Што імя я тваё крычу ў ва сне.

Дапамагі не рэўнаваць цябе,
Душа крычыць, ёй ва мне дзіка.
Бо кожны подых у цішыні,
Гучыць нібыта слова "Ніка".

Я разумею — гэта глупства,
Не спаць начамі ў цішыні.
А ў сэрцы думка — самагубства,
Мо лепей там, у вышыні...

Спакой прыходзіць у душу толькі,
Калі магу я абдымаць
Калі магу я марудліва,
Твае губы цалаваць.

А потым зноў: адчай і сум,
І мары толькі пра сустрэчу.
І не пазбегнуць гэтых дум...
Таму прашу, дапамагі мне!..



Сярэдняя: 4.4 (9 галасоў)

Неспраўджанае каханне.
Няздзейсненая любоў.
Неперажытыя ночы, спатканні
Стрэнуцца зноў.

Прывіды былых пачуццяў.
Аскепкі старых перамог.
Сівых, як зімовыя кветкі на раллях
Забытых дарог

Прыдуманыя абдымкі.
Непражытое жыццё.
На высахлых вуснах усмешак адбіткі.
Штучнае забыццё.

Замораная пяшчота.
Нябачныя ласкі вачэй.
Чужых успамінаў нямота...
Ужо лягчэй.

Невымаўленае прызнанне
Пад ценем старых валуноў.
Неспраўджанае каханне.
Няздзейсненая любоў.