Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхал Будаеў

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)
Аднойчы трэба захацець, Хацець, не гледзячы на думкі, Перакананні захацець, Парваць на тысячы малюнкаў На пошласць свету напляваць, Парваць шаблонаў бессэнсоўнасць, І проста ўзяць і назіраць, А потым страчваць прытомнасць І асэнсоўваць часу ход, Калі на цыкле ты вяртанняў, І не зважая на сыход, Шукаць хвіліны датыканняў Жадаць пачуць гаворку душ, Душась у адсутнасці адказу, І загінаючы за куш, Пачуць любоў тваю адразу Аднойчы трэба захацець, Хацець, не гледзячы на думкі, І колькі дзён ўжо глядзець, На твае вочы як дарункі Air Jordan VII 7 Shoes


Сярэдняя: 4.5 (18 галасоў)
Прыемна песціць воласы мае, Такі цудоўны цёплы вецер, Гэта песні ціхія твае, Беларускі вечар. Nike Air Max


Сярэдняя: 4 (3 галасоў)
I У той час ужо апала лісце, І дзень нашмат быў меней ночы, На жаль не змог знайсці я выйсце, І ў войска вымушаны крочыць Не атрымалася застацца, Хаця б на тыдзень, ці паболей, Я змог так хутка закахацца, А ўжо развітваюсь з табою А шостай раніцы стаялі, Ты абдымала мяне ў цемры, У ваенкамаце ўжо чакалі, Здавацца пачыналі нервы З вачэй тваіх кацілісь слёзы, А сум адольваў маю душу, Усталяваліся марозы, У армію на месяц рушу II Прыбыў на пункт агульны збору, Дагледжаны міліцыянтам, Напэўна, гэта звычна ворам, Але не будучым сержантам Нас пяць гадзін трымалі ў зале, Глядзелі стужкі пра жаўнераў, А я к табе вяртацца марыў, І ў гэта свята, чыста верыў Не мог уявіць як будзе ў частке, Калі садзіўся на цягнік я, Але адчуў сябе я ў пастке, У той момант дзверы зачынілісь Імкліва хуткасць набіралась, Цягнік імчаўся на Барысаў, Мой месяц у войску пачынаўся, Час новых сябраў і адкрыццяў III Нам далі форму, апранулісь, Цяпер зусім ужо салдаты, І канчаткова мы прачнулісь, Пачалісь першыя нарады Пачалась войска, ходзім строем, Зямлю мы топчым сапагамі, Перад умоўным першым боем, Адчулі сябе ваярамі Пад’ём, сняданак і зарадка, Уборка часткі і казармы, Усё тым жа строем на заняткі, Такая ў салдата карма Так цэлы дзень чакаеш вечар, Пакуль днявальны крыкне роце, “Адбой” каманду чуюць Печы, Усім салдатам добрай ночы! IV Абулі берцы і ўсе крочым, На інжынерныя паля, З дарогі ў лес пасля мы збочым, Пакурым разам: я й Ілля Ілля – хлапчуга быў вясёлы, Смяшыў бывала цэлы ўзвод, І гэта цуднае сваволле, Нас ратавала ад няўзгод Раўняйся, смірна, вольна, прама, Каманды разам усе вучылі, А потым бегалі ў краму, Гарбату цёплую там пілі З такімі сябрамі мы разам, Тапталі ногі дзень за днём, Плявалі ў твар сваім паразам, Звяршалі верны ход канём V Гадзіны беглі марудліва, Тут дзень ідзе нібыта месяц, І кожнай ноччу так паныла, І кожны дзень усё гэта бесіць Але была адна нядзеля, Я не жадаў яе сканчання, Няма ў роце афіцэраў, Я шпацырую на спатканне У той дзень прыехала ты ў частку, Стаяў на КПП анёльчык, Убачыў у ім я сваю Настку, Пабег хутчэй, нібыта хлопчык Тады гадзіннік вельмі хутка, Адлічваў час нашай сустрэчы, Каля варот стаю я ў смутку, А ты знікаеш у далечы VI Мы крок за крокам набліжалісь, Да дня святочнага салдата, У страявой практыкавалісь, Праз пару дзён ужо прысяга Салдаты атрымалі зброю, На іх святочныя пяльчаткі, Чатыры ўзвода – адным строем, Усе маршыруюць па брушчатке Абараняць Радзіму клялісь, Сачыць за канстытуцыйным ладам, З усім мы войскам пабраталісь, Сапраўдны кожны стаў салдатам Нас віншавалі генералы, І мужнасці ўсім жадалі, А я хацеў як хлопча малы, Каб побач ты са мной стаяла VII Мяне бянтэжыла адсутнасць, Былой у голасе пяшчоты, Мая кахаючая сутнасць, Жадала бачыць гэту цноту А тэлефонныя размовы, Уганялі далей у бязвер’е, Як мне хацелася да дому, Каб зразумець у чым праблема Каб зразумець чаму так сталась, Пабачыць зноўку твае вочы, Па воле лёса мы спаткалісь, Чаму ж ты вырашыла збочыць Апошні тыдзень заставаўся, Час вольна рухаўся наперад, За месяц у войску настраляўся, Пара на грамадзянскі бераг VIII Браты па зброе развіталісь, Праз год сустрэнусь я з усімі, І цягнікі паадпраўлялісь, Салдаты едуць на радзіму Таксама я дадому еду, Пабачусь хутка з сябрукамі, У той момант я яшчэ не ведаў, Што зноўку буду жыць з бацькамі З табой сустрэўся позняй ноччу, Кароткі час мы паспрачалісь, Але твае пустыя вочы, Як раней мне не ўсміхалісь Не білася ў шчасці сэрца, Калі ўбачыла мяне ты, Пайду абую зноўку берцы, І зноўку стану я паэтам… KD VIII N7 Glowing


Сярэдняя: 4.5 (81 голас)
Снег сыходзіць, зелянее, Сонца свеціць ад душы, І на сэрцы ўсё цяплее, Калі чутны салаўі Лёд растаяў на азерах, Зажурчалі ручаі, Беларускія прасторы, Весялеюць ад вясны Kids Footwear Online