Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

палітыка

Сярэдняя: 3.8 (11 галасоў)

Пабудзі свой голас
Гучны і нізкі.
I цябе пачуюць
У Гомелі і у Мінску.

Здольны жыць без кратаў
Прадстаўнік Асветы,
Без вусоў кудлатых
Удыхаць паветра.



Яшчэ не ацэнена

Так, ну, с чыво, братва, начнем?
Ага. Мыняем сцяга ж.
А то якэ бы эс сэ, сэр.
У нас савецка влада!

І ек-калі ты прыгЗігДзент,
То й дзеньгі-та ведь нашы-с?
І патаму, так, дзе еврей?
Ну, той, шо мяня ставів.

Тут Якубовіч падвярцефсь:
Ой! Добры-добры Сашма!
Я ж гарнізую чорнэ ф7!
І опа – жулік хваць ман!

Я растапырымш 100 глазей
Глазев но ж на цех гадав.
А не уставів і свае
Дзесь 3 капейкі хвацка.

Было пятно на паласе:
Гой! Бо чаво 3мацца!
Там ш раскаталі цыганешк,
Каторы рвався к власці.

І срэдзі ночы, утрам ексь
Ужэ й німа й рыдакцыі!
Усе забіліся в агне.
Ды броду нема в псарні.

Палковнік дужы с Ізраэльк
Ужо залазе й к нам в7:
Мы, гэта… этта… вам вець хлебц
Прынеслі, відзіш, с Пашкай!

Менялі всё. Мінялі фсех.
Паілі цех, кто нада.
Ды, гы, глядзі ты, нейкі Цігр
Влупанів пляму цалкам!

І хто ж то пак стаццю сматрев…
Ну, зам, канешна, старый.
А он всегда дружыв са Брейль.
Ну, й падмахнув не глядя.

Шо была крыку! Панімейш,
Там Свет на цьму ж налазіф!
І вскоре Васька в7 прывет:
Глатайце шті са маслам!

Мы гітлера шукалі вш
І в Янаве аднака.
Ну, тут пузаный двесць
В мінісры павлізалі…

…но! Я жэ не вкліманів,
Як дужа сейф запхалі
Ды чорных 200 крэсл
В савецкай беларашэн.

Сталы? Таксама с сажы!
А на хер ж ты мін хер.
І брэжнев правіт зарэ й.
Бо трэ ж кап с 3 дзесятка.



Сярэдняя: 4.1 (19 галасоў)

З якой ты ні кіруй пазіцыі,
без Бога ў сэрцы пустата.
Каб быць да цемры ў апазіцыі,
я выбраў воінства Хрыста.

Якога б колеру палотнамі,
ні ўскалыхнуў народ абшар,
без Творцы ўсіх, Айца, сіроты мы.
Найперш ўздымаю сцяг Крыжа!



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

“Кожны добраахвотнік мусіць быць пакараны!” –
сказаў Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Беларусі.
Увесь крывёю запэцканы, у кашулі, ушчэнт падранай,
быў я выпхнуты з дому і неўзабаве за кратамі апынуўся.

Гэтак даведаўся я на ўласным жыццёвым досведзе:
супрацоўнікі нашыя працуюць вельмі недасканала;
што не прымаў я ўдзелу ў АТО, і слухаць не захацеў ніводзін з іх,
нават жалезнае алібі нікога не пераканала.

Дарэмна тлумачыў я, што я не нацыст – не верылі! –
і што пляваць я хацеў на Еўрамайдан і ягоныя заваёвы, –
мне ў рукі паклалі ручку і нейкую паперыну
і подпіс паставіць на ёй прымусілі тэрмінова.

Аўтарытэты ў СІЗА сустракалі мяне як роўнага,
думалі, я сапраўды ўваходзіў у склад “Азова”.
Прыйшлося канцэпцыю белай расы для іх у дробязях,
кроплямі поту пакрываючыся, разжоўваць.

Пакуль мы вось гэтак гадзінамі абмяркоўвалі з імі палітыку
або на грошы рэзаліся па начах у карты,
з волі ўсё йшлі і йшлі, салодкім парфюмам палітыя,
паштоўкі ад валанцёрак кампаніі “Гавары праўду”.

Было прынята рашэнне правесці судовы працэс публічна,
каб кожны упэўніўся: правасуддзе ў нашай краіне – не блеф.
На суд прыйшлі або на ўласных аўтамабілях
прыехалі прадстаўнікі “Справядлівага свету”, АГП, БХД, КХП-БНФ, БНФ.

У перапоўненай залі судовага паседжання
крыху асобна трымаліся назіральнікі са Злучаных Штатаў Амерыкі.
“Свабоду герою!” – лямантавалі дэманстранты, нібы пакалечаныя,
і хтосці выў пад дзвярыма “Жыве!” ў гістэрыцы.

Сузіраючы заплаканымі вачыма тое, што адбывалася,
слухаючы, пра што гаварылася, пакутлівымі вушамі,
я думаў: “А не пайшлі б вы, падонкі, на хуй усе?!”
(Не выклікалі прысутныя ні сімпатыі, ні пашаны.)

Смяротны прысуд суправаджаўся гулам і выкрыкамі
пра Сталіна, 37-ы, рэпрэсіі, парушэнне правоў чалавека.
Па тэлевізары гэтага не паказалі. Выразалі.
Хамячкоў у Фэйсбуку прывяло ў раздражненне гэта.

Праз некалькі месяцаў мяне расстралялі ў патыліцу,
суправаджаючы па калідоры, неверагодна доўгім,
яшчэ праз некалькі месяцаў усе пра мяне забыліся,
а можа, ніколі нікога нідзе і не існавала ўвогуле…