Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

перамога

Сярэдняя: 4.2 (13 галасоў)
Свабоды дух, ляці на крылах, нібыта птах прыгожы, вольны, хай грукацяць сабакі з тылу па-за смуродам навакольным. Ляці вышэй, каб не кранулі тваіх адзенняў снежна-белых шалёныя сляпыя кулі, бо часам бог ратуе смелых. Ляці хутчэй, каб кіпцюрамі цябе не злапіла навала, ды пільны будзь з валадарамі: ім усяго спрадвеку мала. Ляці туды, дзе не хапае такой, як ты, цудоўнай птушкі, хай нехта роў табе капае, як падказалі д’ябла служкі. Свабоды дух, ляці на крылах! Ты – сцяг чаканай перамогі. Для барацьбы надай нам сілы. І міласэрнасці ад бога… Nike Magista Obra