Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

цішыня

Сярэдняя: 4.4 (10 галасоў)
Мокры позірк восені нячутнай, Шэпча нам лістотай ціхі вальс. Нотны стан рукою не крануты, Скрыпкі скачуць парамі для нас. Жаркая гарбата ў кавярні, Вуснаў аксамітных цеплыня. У небе захад сонейка крывавы, Статыка, самота, цішыня… adidas


Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)
Чым скончыцца
                         такая цішыня:
Дзіцячым смехам,
                           гулам самалёта
Ці тупаценнем
                      быстрага каня,
Што задрамаў,
                      прывязаны да плота?
Машына
             пыл па вёсцы растрасе
Ці ў возе
               грукат правязуць вясёлы?
Стамлёны вецер
                         дрэмле на страсе
Старэнькае, закінутае
                                  школы.
Nike Shoes


Сярэдняя: 4.4 (17 галасоў)
З ёю выйшаў сустрэцца я,
З такой —
               хоць рукамі бяры —
I, як рыбіна, затрапечацца
Яна ў хвалях
                    світальнай зары...
Заклінаю рыбачае шчасце
                                       штоночы,
Зацягваю брадзяні —
Зноў і зноў...
                    Выварочваю —
Няма цішыні...
Дзе ж яна,
               у якіх яна тонях?..
Зялёныя вочы глядзяць:
Адны — немата з глухатою,
У самай карме сядзяць...
I тут!.. Прыслухаўся я:
Песні далёкай ніць...
Злавіў!
Звініць цішыня!
Звініць!..
New Nike Shoes


Сярэдняя: 4.3 (98 галасоў)
Я люблю цябе, Я люблю цябе, Я люблю цябе, цішыня. Толькі вочы скрозь, Толькі рукі скрозь, Толькі вусны твае, Што цыкадамі Неспатольнымі ўсё звіняць. А навокала — толькі колеры, Толькі колеры уваччу. Толькі сінія і зялёныя, Толькі жоўтыя і чырвоныя, I з-за іх, з-за іх, Гэтых колераў, Нават шэпту твайго He пачуць. А навокала — пахі светлыя, А навокала — сенажаць. Толькі сена пах і паветра пах, Толькі сонца пах і блакіту пах, А з-за пахаў тых, А з-за пахаў тых He, нічога нам He відаць. Я люблю цябе, Я люблю цябе I ўвесь свет хачу — ўвесь! — абняць. Столькі вуснаў тваіх, Столькі рук маіх... I шчаслівы май, I пакутны рай, — Як дзіця тваё, цішыня.Air Jordan III 3 Shoes