Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

жанчынам

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Кажуць, ёсць на зямлі ажно сем цудаў свету –
Так, здаецца, эліны злічылі калісь.
Ды між іх не стае цуду восьмага – кветак,
Што на глебе Радзімы маёй узраслі.

Толькі іх параўнаць, я лічу, немагчыма.
Наша дзіва дзівосней за ўсё, што ні ёсць.
Раз убачыш яго – і яно прад вачыма
Назаўжды застаецца – сама прыгажосць.

Наша ўцеха цвіце і зімою, і ўлетку.
Ні мароз ёй не шкодзіць, ні дожджыку душ.
Гэта рэдкасны цуд – незвычайныя кветкі –
Спалучаюць раскошу і велічнасць руж,

І пяшчотную сціпласць, амаль сарамлівасць,
Харашунь-незабудак, і ландышаў пах,
І ўскудлачаных ветрам рамонкаў гуллівасць,
І какетлівасць макаў у вольных лугах.

Летуценнасць валошак у золаце поля,
Трапятлівасць цюльпанаў – дарункаў вясны,
Жыццялюбства сон-кветак, што рвуцца на волю,
Да вясновага сонца праз зімнія сны.

І пагляд ганарлівы шыкоўнай півоні,
І настурак і браткаў вясёлых святло…
Ну ва што кожны з нас быў бы ўшчэнт улюблёны,
Каб такой мілаты на зямлі не было?

Паглядзіце ж вакол: на палетках Айчыны –
Наша радасць, любоў, наш і гонар, і цуд –
Чараўнічыя кветкі – дзяўчаты, жанчыны –
Разнастайнымі фарбамі шчыра цвітуць.

8.03.2013



Сярэдняя: 3.2 (13 галасоў)

Шкадую я, што рыцарства няма,
Што сёння гонар рэдка дзе сустрэнеш.
Нас згвалтаваў каштоўнасны падман,
Мы прагнем іншых цудаў і здзяйсненняў.

Як звыкла стала ў наш бурлівы час:
Жанчына – ўсім надзея і апора –
Адрамантуе хуценька абцас
Ды й паляціць да зіхатлівых зорак.

Але сярод прыродных таямніц
Шаную больш цнатлівую пяшчоту
Мядовых вуснаў, даўжыню спадніц,
Якія цягнуць зманліва ў цянёты.

Жаноцкасць таямнічасцю бязвінна
Ператварае ў рыцара мужчыну!