Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Жыгуноў

Нарадзіўся 27 лістапада года ў вёсцы Тройца Шклоўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Навабрашчынскую сярэднюю школу (1970), працаваў дырэктарам клуба ў вёсцы Боркі Шклоўскага раёна. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) - настаўнік беларускай і расейскай мовы і літаратуры Чарневіцкай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна. З 1980 г. - карэспандэнт-арганізатар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 г. - загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты «Шлях перамогі». З 1989 г. - праца ў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» (новая назва газеты). Сябра СП СССР з 1982 г.

Першыя вершы надрукаваў у 1972 г. (газета «Чырвоная змена»). Аўтар зборніка вершаў «Матчына вышыванка» (1984).



Сярэдняя: 4.2 (9 галасоў)

Калі ты верыш у мяне, то вер,
Праз нагаворы вер і праз разлукі.
Насустрач працягні збалела рукі,
Калі ты верыш у мяне, то вер.

Калі не верыш — не любі мяне
I вузел рассячы адчайным:
— Годзе!..
Я адыду, як восень адыходзіць
У нашай звонкалістай старане.



Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Па шашы з Глыбокага на Полацк
Нават у падумках не лаўчы.
Звонам старажытнасці напоўніць
Краявіды вёска Крывічы.

З бітваў пачыналася Айчына,
He схіляў мой продак галаву:
Бы ад дзідаў у барах дзічына —
Падалі чужынцы ў траву.

Крывічы, радзімічы, славяне...
Пераможны
                     чую звон мячоў.
Дрэва радаслоўнае не звяне,
Я — нашчадак кроўны крывічоў.

I калі над Бацькаўшчынай смерчы,
Вогненныя смерчы загудуць,
Той стары прапрадзедаўскі меч мне
Крывічы ў далоню пакладуць!


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Неспадзявана рыпнуць дзверы
I моўчкі выпусцяць мяне.
Марозны ранак, ранак шэры
Мяне за плечы ахіне.

Раскоціцца абрус-дарога:
Ідзі, ступай у белы свет.
Хай паласне цябе трывога,
Астудзіць галаву як след.

А болем зойдзешся пасля —
Назад захочаш азірнуцца.
Такая круглая зямля —
З самім сабой не размінуцца.