І зноў у рэстаранным дыме,
 Адзін ў мроях я сяджу...
Нехта тут дзвярыма грымне –
 І імгненне аддаю працоўнаму жыццю:
 - Вартаўнік! раптоўна пазавуць.
 - Тут праца для цябе.
Зноў дурныя п*янага пабьюць,
 І клічуць зноў і зноў мяне...
 Перагрыміць да дваннаццаці пакой :
 Усе пайдуць, а я сяджу,
Не, не вартаўнік, і не дамой.
 Сторажам у ноч пустую я гляджу.
І ў гэтай дзіўнай цішыні,
 У горадзе пад зорным небам,
 Мне толькі не хапае вышыні,
 -Зямлі начамі мне не трэба.
 І я ўзлятаю... толькі ў марах,
Лячу далёка за аблокі:
 Тут няма ні гэтых п*яных сварак,
 А толькі мае крокі.
 - У сутарэннях белых арак.
 І тут у вышыні..., не я не п*яны,
 І небяздумны, думкі ёсць,
 А шчасце пастаянны госць.
 - Не, не рэстаран вартую,
 Тым болей не чужыя грошы...
І не жыцця працоўнага каштую,
 - Накаштаваўся, досыць!
 Вартую думкі , мары і каханне.
 Як тут яго мне незгубіць...
 Сярод бастардаў, сярод п*яных,
 У якіх як аргумент " каго пабіць".
Сярод жанчын, што абмянялі,
Прыгажосць і годнасць на "папіць"...
 Не ўсе такія, яшчэ я веру ў чалавека,
 І ў дабрыню канешне веру.
Хоць і такія вельмі рэдка
І п*юць заўсёды Ў меру...
 Якой сёння я не зведаў,
 Бо зноў кудысці я лячу.
 Ды а ці трэба??
 - Вышэй, вышэй і сплю...
-Прыходзіш ты у сне :
 Гуляем доўга, снег.
Штурхнеш мяне,
Устаў, пабег.
Дагнаў і разам мы ляжым,
 На гэтым зімнім дыване,
 - " Ну як ты , раскажы..."
 Пытаешcя ў мяне.
 І я пад скрыгат шын,
 У снежным парку гарадскім
Табе расказваю аб тым,
 Як быць хачу толькі тваім...
Гарачы пацалунак...
- І зноў нехта грымае дзвярмі.
- Я закрываю свой рахунак.
- Звольніўся, прачынаюсь ужо дома, - разам мы...