Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіна Бяляўская

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)
Я кручуся ў свеце віртуальным І забылася на ўсё. Рэальна То у “ Аднакласніках” блукаю, На парталах штосьці размяшчаю, То “ Ўкантакце” з кімсьці я сябрую, Пісьмы у почце “ мэйлаўскай “друкую.... Я наведваю паўночы сайты, І лічу паціху гігабайты. Пра сняданак я зусім забыла, На абед, вячэру я “ забіла”... Добра, што павырасталі дзеткі.... Фішка тая самая ў суседкі. Кава разам ужо даўно не п’ецца, Пра жыццё размова не вядзецца.. Толькі пстрыкі мышкі той бязногай, Трыджык, сервер,СМС-кі, блогі... Ноч не сплю, і пальцы ўжо здранцвелі, Вочы спухлі і пачырванелі... Кажуць, што залежнасць гэта. Можа. Як жа перазагрузіць сябе мне,Божа?! Трэба “вірусы свае лячыць Ці мазгі, як базу, аднавіць? К чорту той камп’ютар, мо, ці што? І наогул быў ен мне нашто? Мне б – у лес...Там прыгажосць такая! А далоняў цеплыня якая У сяброў, што рады так сустрэчы Ля палаткі ў ціхі летні вечар. І касцер, і песні аж да рання... Эх, забыты тыя адчуванні! Пальцам мышку зноў я прыціскаю... Ў сетках інтэрнэтаўскіх лятаю Air Max Hyperposite


Сярэдняя: 4 (9 галасоў)
Я кветкі першыя збіраю, Бяру пясчотна іх у жменю, І сэрца поўніцца да краю Вясновым ціхім задуменнем. Твар медуніцы, ледзь ружовы, Пяе мне песню пра каханне, І я стаю, губляю словы, Ў душы адно замілаванне. Пралескі водар непаўторны Мне муціць раптам разуменне. Лячу, здаецца, шляхам зорным. Спыніся, ўзнёслае імгненне. Вясновы подых сэрца грэе. Без слоў і гукаў я спяваю. О , прыгажосць, вясна, надзея! Я слаўлю вас, бо я кахаю. Air Jordan


Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Сёння я праязджала Праз мой горад юнацтва. і хвіліна настала Успамінам аддацца. Нібы ў сне, нібы ў казцы Летуценная, празрыстай Адчуваць сябе дасць мне Успамін гэты чысты. Тут на велічнай горцы Сонца я сустракала, Тут жа першае горкае Я каханне спаткала. Неба тут было зорным і хвалюючым, цэлым.. Нешта тут было чорным, Але ж белае - белым. Шчасце - дык на ўсю сілу, Сум – да слёз і да вершаў Усё здаецца мне мілым Ў маім горадзе першым. Ён сустрэў мяне дзіунай Шчырай з вёскі дзяўчынкай, Майскіх мараў мыў ліўнем, Сум крыў снежнай аўчынкай. Што ні дом – успаміны Што ні вуліца – вобраз, Нібы крык жураўліны, У сэрцы памяці добрай. Не было тут скептычных і разважлівых думак, Усё было рамантычным – Мора мар і задумак, Цэлы свет захапленняў і пачуццяў бяздоннасць, Сэнс жыцця, уяуленні і сяброуства законы.. Зноў душа заспявала Як тады, так, знянацку… Сёння я праязджала Праз мой горад юнацтва. NIKE AIR JORDAN


Яшчэ не ацэнена
У сяброўкі імяніны. Стол накрыты з той прычыны. Шмат сабралася радзіны: Бабкі: Вера, дзве Галіны, Яня, Шура, два Іваны Перакульвалі стаканы, “Трушчылі” свіныя плечы- Сала, значыць.Весці рэчы Сталі раптам аб жыцці. Бедавалі.як знайсці Раду ад чумы свіней… Пайшлі байкі пра людзей, Пра тэхнічных сродкаў мора. І якое ад іх…гора. Вось напрыклад.Грошай хочаш, Ўраз да банкамата крочыш. Сунуў картку.Тык ды тык Пальцам дзед.Ды выйшаў…пшык: “Грошы скончыліся. Хрэна,- Буркнуў дзед,- аж да калена. У чарзе, як пень, стаю я. А што ўрэшце маю?...Дую Ў банкамат другі што сілы. Што за здзекі, божа мілы?” Цёткі, што ў чарзе стаялі. Аж раты паразяўлялі: “ На фіга нам тыя грошы? Дзед казаў, там хрэн харошы. Да чаго дайшоў прагрэс! Як жа ен туды улез? І дзе такую картку ўзяць, Как тойй хрэн сабе дастаць? Пэўна, ўлез у банкамат, А цяпер вось рад, ні рад, Ды сядзіць на ўвесь экран. Вось дык дурань,вось баран! У чарзе вунь халасцячак Мо’ з дзясятак.Ты ж як мячык, Ці як сыр, катацца мог бы У масле, каб сябе бярог бы, Не рабіў каб ерунды І не лез абы куды!!!” З байкаў тых усе аж зайшліся Рогатам. І заліліся Чырванню ва ўнучкі шчокі. Уцякла.Стакан глыбокі, У якім кампот піла, Уцякаўшы, разліла. Сорам стала ад размоваў Бабак тых, на жарт здаровых. А бабулям- хоць бы дзічкі: Разгарэліся, як спічкі. Самагон нутро пячэ. Скора й Янак уцячэ. Добра, што другі Іван Падлівае у стакан. Ён старэй за бабак дзед. У яго ніякіх бед, Бо пытанне па тых тэмах, Тут паднятых,- аб праблемах Ужо адпала у яго ( Ці то мала без чаго). Ўжо не дзене нікуды, І не ўсуне не туды Ён сваё пытанне тое. Толькі ўспомніць пра былое Можа часам перад ноччу. Разам з сёстрамі рагоча Ён сабе. Бо імяніны У швагеркі. І радзіны Шмат.І стол ад страў трашчыць. Значыць. Можна яшчэ жыць Сярод бабак, бы ў Раю. І на пенсію сваю Аніяк не наракаць, Калі так вось святкаваць nike