Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Святлана Магілеўчык

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Кожны май прыгравае ласкавае сонца, Маладзенькай лістотай шапочуць красуні-бярозы, Сіняй стужкай віецца высокае неба ў аконцы. На вачах ветэранаў з’яўляюцца сціплыя слёзы. Больш як семдзесят год праляцела з той даўняй падзеі, Калі ў свеце ўспыхнуў гарачы агонь Перамогі, Калі ажыццявіліся светлыя мары людзей і надзеі, Былі пройдзены ўсе франтавыя дарогі… І штогод, адзяваючы ў свята свае ўзнагароды, Гэтай даўняй вайны пажаўцелыя сумныя знакі, Ветэраны сціраюць з вачэй нечаканыя слёзы. Мне, таксама як ім, чамусці хочацца плакаць… SuperStar SlipOn


Сярэдняя: 1.7 (6 галасоў)
Восень на лісцях малюе ўзоры Пэндзлем барвяным, Рэкі хаваюць шумлівыя воды У сонным тумане. З бульбаю кошык стаіць у цянёчку – Гладкія клубні. А павучкі ў засохлых травінках Граюць на бубне. Яблыкі дыхаюць водарам свежым, Сокам і мёдам. Верасень спешна водзіць па ўзмежках Буслоў карагоды. Робяць аблёт свой апошні над полем Белыя птушкі, Каб на вялікіх бусліных арэлях Сонца пагушкаць. Puma


Сярэдняя: 5 (1 голас)
З бабуляй на прагулку мы ідзём, За шчаўем, у канаву, што паўз вёску. І па чарзе ў торбачцы нясём Кавалак хлеба, Сала вузкую палоску. Бабуля кажа: -- Узойдзем на гару, Там будзе камень велічны, замшэлы… На ім з табой, дзіця, перадыхнём, Ды невялікі полудзень раздзелім. І я іду, спяшаюся, бягу Да таго месца з камнем-веліканам, І мне здаецца, лепей не знайду, Чым цёплы мох, мякчэйшага дывана. Прайшлі, стралой пранесліся гады, Той камень у дзірван урос па плечы. Ды памяць цягне зноў мяне туды, Дзе быў ён веліканам для малечы. Air Jordans