Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Кабердзін

Сярэдняя: 2.9 (7 галасоў)

Працоўных месцаў столькі шмат,
Што не знайсьці сваёй патрэбы.
Наколькі хочацца пад лад,
Настолькі кінуць тую глебу.

Агульных правілаў няма
Пакуль валодаеш прыватна.
Чым болей маеш са стала,
Тым меньш надзеі на дарадцаў.

Недастаткова шчэ слупоў(?)
было на гэтай вось дарозе?
Занадта вольна сябе вёў(?),
і Вас, чытацель, на балоце?

Я толькі меў Вам даказаць,
што не дарма блукаў у лесе.
Не спраўдзіць мне адному гаць,
А разам пэўне ж схрон не здейсьніць.

Святляк праз свет святлом ледзь звездзіць.



Сярэдняя: 3.5 (4 галасоў)

Як ні бяжы – не перагнаць,
не абскакаць усіх абставін,
не дазваляючых пачаць
перамагаць статуты шалей.

Ёсць раўнавага дзесьці.
Так.
Яна павінна быць хоць дзесьці.
Але, навошта ж гэты час
штурхае нас у прорву лезьці?

Там раўнавагі не знайсці.
Там будзе толькі болей зрухаў.
Імгненняў коштам на вякі,
як вечкаў трун, вачэй, мінулых...

Я застаюся там, дзе ёсць
хаця б крыху марудных крокаў,
спакойных позіркаў на НОЧ,
на Надзвычайны Човен,-
кОла.

Ёсць незвычайнае, было
у кожным простым чалавеку.
У кожнай бездані ёсць дно -
яго жаданне збегчы ў мэту.



Сярэдняя: 2.7 (6 галасоў)

Другая назва "Пад штандарам пагоні"

Адбяруць не толькі веру....
Не паверыш.
Больш бяруць.
Адбяруць!!!
Бо з недаверу,
з глебы меньшыя растуць.
Як дасягнецца вершыня,
толькі ўніз усе шляхі.
Шляхціч кожны мае сілы
дарабіць.
Але, калі?
Заўтра будзе век бесконцы.
Сёння ён згарнуты ўверх.
Вокам... З вокам!!!
Маеш годнасць.
Ты нагодай!
- Вершнік?
- Несьць!!!



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Па тэлевізары аднойчы
ішоў звычайны рэпартаж
аб долі горкай, у няволі.
Каго? Не помню зараз я.

Было шкада. Туга аб лепшым
як і героя праняла.
І каб хацелася паменьшыць,
дык не, - жадалася журба.

Быў не адзін. Яшчэ глядзелі.
Нікому іншае не шло.
Пераключыць, сысьці з «халеры»
кудысьці ў лепшы закуток...

Сядзелі усе,
як у палоне,
Хоць і ніхто нас не трымаў.
Нам лепш было даслухаць долю.
Убачыць разам,
чуць арган.