Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

91 см

Сярэдняя: 4.8 (22 галасоў)

Кожны дзень прачынаюсь і бачу
Свае вочы, далоні і вусны.
Быццам помер, але я не плачу,
Атрымаў невялікія плюсы.

Ёсць жаданне адчуць подых плоці.
Так хачу да сябе дакрануцца
Не для дрэнных учынкаў, наўпроці,
Але ўсё ж не магу дацягнуцца...

Дзевяноста адзін сантыметр
Раздзяліў маю душу і цела.
Паміж намі ёсць толькі паветра
І не стаць нам ужо адным цэлым.

Цела больш не адчуе пакуты
І праблему маралі ў душы.
Ну а дух не паддасца спакусам,
Што зыходзяць на цела ўначы.

Але ўсё ж такі звязаны ніткай,
Бо адлегласць нічога не значыць.
Аб'яднаныя мэтай-агіткай:
Свае сны ўраз наяве ўбачыць.