Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

неба

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

у астэроідным полі вясталак
скрыжаваннямі каменных струн
светлавокая лінза металу
заплятала кахання канву:

меднакіслае голле слязінак,
выкшталцоную квецень вясны.
як сусветнае раніцы здымак
ты ўплятала мяне ў свае сны.



Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Ён вачыма
сачыў
за палётам самотнага кліна
жураўлінага...
Разам з птушкамі белымі
адлятала ў вырай
яго сэрца ў журбе адбалелае,
пазалеташнім мроячы снегам,
і леташнім сонцам...



Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Калі надакучаць турботы аб хлебе
І сцэны відовішчаў стомяць маной,
Свой позірк уверх падніміце – у неба –
І многае здасца пустой мітуснёй.

Штодзённыя справы адыдуць кудысьці
І з’явіцца смак – на аблокі глядзець
І цешыцца выссю – сапраўднае выйсце,
Калі ад зямнога стаміўся хварэць.

Там танчыць паветра, спявае прастора!
Расправіць бы крылы – і птушкай ляцець!
Там сонца, і месяц, і россыпы зорак…
Што можна яшчэ для сябе захацець?

Вачам – асалода і сэрцу – прычасце
Да нечага вечнага, што не міне.
Душою ўдыхайце нябеснае шчасце,
Але паспяшайце – залева ліне.

30.08.2010