Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

спадчына

Сярэдняя: 4.8 (9 галасоў)

Адраджэнне?... Мы згіналі?
Не было наогул нас?
Ці мы праўду не шукалі,
А вось сёння яе час?

Мы былі…, жылі, узнімалі;
Шанавалі гэты край,
Я амаль перакананы-
Беларусь была, мой край.

“Песняры”, “Сябры” грымелі,
А яшчэ і “Верасы”,
Трактары і МАЗы мелі...
І Машэраў быў благі?

А адкуль Пазняк, прабачце,
Адамовіч, Быкаў, мы(?)
Лукашэнка, яго маці…,
Выбачайце, ці не Вы?

Грамадзяне! Мы- КРАІНА.
І краіна, што жыве,
І была жыва, праз сілу!
Палюбіце ж Вы яе.

У любові да Радзімы
Моц магутная- душы!
Не чапайце толькі вілы.
Толькі б не было вайны.



Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)

Ахвярую Максіму Танку

Люцыян, уяві, ты адзін,
ты застаўся адзін на славяншчыне,
і нікога няма, паглядзі,
і нікога з Купалавай спадчыны,

і забралі жанчыну тваю,
віна налілі ёй атрутнага,
загадалі: адпі за сям'ю,
а да дна — за радзіму акрутную,

і сканала жанчына твая,
і памерла радзіна апошняя,
і паглохлі зязюлі ў гаях,
а ў нябёсы ўсмакталіся коршакі,

захлынуўся крывёю Пярун,
зразумеўшы ў запозненым плачы,
як сваёю крывёю Гарун
і ягоную кроў прадбачыў,

і зліліся ў адну раку
і атрута, і кроў, і слёзы,
і на выспу, як на руку,
селі коршакі, як залозы.

А ў тваім, Люцыян, Дняпры,
што жывіў спакон веку гоні,
тры русалкі, славянкі тры
янычаравых мыюць коней,

а ў тваім, Люцыян, Сажы
на грудзёх з камянём пудовым
твой паэт апошні ляжыць,
бы ў труне — у Сажы лядовым.

Ты адзін, ты адзін, ты адзін,
ты застаўся адзін на славяншчыне,
і Радзіма твая, паглядзі, —
русакосая янычаршчына,

а калісьці ты гаварыў,
а калісьці ты нават кляўся:
не патухне Зніч на Гары!
Ён патух. Ты яму пакайся

за ягоны пакутны прах,
за Радзіму сваю нявінную,
янычары яе ў палях
крумкачам ды ваўкам пакінулі,

ты пакайся за свой спакой,
што зубамі не грыз вяроўку,
бо здушыўся і ты на ёй,
ад жывёльнага поту мокры,

кайся, кайся за свой жывот,
не забудзься і пра Купалаў,
бо цяпер ты адзін — народ,
быццам храм на шляху вандалаў.

ДЫ ПАКУЛЬ ТЫ ЯШЧЭ ЖЫВЕШ,
ЗАПАЛІ ПРАД КУПАЛАМ СВЕЧКУ,
ПРАЧЫТАЙ I СПАЛІ МОЙ ВЕРШ,
А ВАНДАЛАМ СКАЖЫ:
Я ВЕЧНЫ!



Сярэдняя: 3.6 (9 галасоў)

Ты пажаданне прымі ў сваё сэрца ад нас
Табе жадаем каб свет у вачох не згас
Каб Рода Дух абудзіўся ў тваёй Душы
Каб у нялёгкі час ён змог дапамагчы

Каб Слава продкаў тваіх Незгасальным Агнём
Табе свяціла ноччу і нават днём
Каб векавечная Мудрасць тваіх дзядоў
У Светлым Лёсе тваім адрадзілася зноў

А ў добрай хатцы тваёй жылі Мір ды Лад
Няхай заўсёды расце і квітнее твой Сад
Няхай кіруе Любоў у тваёй сям’і
Каб дзеткі гонарам Роду твайго былі

А Матухна-Зямля няхай заўсёды радзіць
І Жыватворныя Сокі ідуць з Крыніц
Ярыла светам цяплом хай прыходзіць з Нябёс
І каб Славянскі Дух на Зямлі васкрос

Ты запалі Свет Ізвечны ў сэрцы сваім
Ты Свет той людзям дары не шкадуй яго ім
Няхай прачнуцца ўсе тыя хто доўга спаў
Свае рыхтуюць Душы да Добрых Спраў

Каб та валодаў Сілай не яна табой
І каб ты скончыў апошні неправы бой
Няхай твой Слаўны Род жыве ды з века ў век
І ганарыся тым што ты Чалавек



Яшчэ не ацэнена
       Калі яна цяжар — тады яна крылы,
       калі яна вярэдзіць — тады яна гоіць, 
       калі яна знясільвае — тады дае сілу...

       — Аднак з гэтаю ношкаю ты не здоле-
еш уступіць на неба, — перасцерагае мяне
першы анёл.
       — А без яе зноў упадзеш у мінулае, —
перасцерагае другі.

       Я іх абодва разумею.
       Пісягі і апёкі на маім целе.
       Віхуры клічуць мяне падужацца.
       Зямля — частка мяне.
       I агністыя мечы анёлаў пільна ўзіра-
юцца ў маю душу.