Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Александрына з Палесся

Сярэдняя: 4 (2 галасоў)
Як адзінокі вецер, што гуляе ў небе, Нібыта кліча ён цябе с сабою. І толькі потым ўжо спытаеш: "Дзе ты?", І толькі потым ўжо спытаеш: "Ты са мною?". І кнігаўка пішчыць падбітым птахам, І заравелі дзесьці там ваўкі. Ды толькі хамараў шмат, ды па-над дахам. Ды толькі мне не зразумела, дзе ж там ты... І вецер зноў раве падбітым зверам... І дождж ідзе і разбівае нас... А ў сэрцы ты з'явіўся браканьерам І разламаў душы маёй каркас...Nike Shox Current 807


Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)
А нехта мой крык сцішыў, Закрыўшы далонню рот. І толькі рускае "тише", Што зноў жа дадала турбот! І зноў тое рускае слова, Што чуць не жадала я! А слёз жа пралітых мора Не турбавала жыцця. І зноў закрычаць захацела, Бо рускія словы ўсюды... Так сэрца маё сатлела... Так мову згубілі людзі...ADIDAS ORIGINALS


Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Яшчэ глыток, яшчэ уздых, Яшчэ хапаешся за сонца. Яшчы жывы, яшчэ не сцiх, I ўсё ж стаiш ты пад аконцам. Яшчэ хвiлiнка хвалявання, Яшчэ часiна без турбот. А потым... Разам да свiтання, I нешта шэпча нам чарот. Той вечар ў сэрцы ўсё ж жыве, Ён не згубiўся сярод будняў. Прыйдзi ж ты ранкам, па крысе, Сустрэнь абдымкам каля студнi.Air Force 1 High


Сярэдняя: 3.6 (5 галасоў)
13.11.2014. За беларускае адраджэнне. Беларусь - мая старонка, Родны край маіх дзядоў. Разнясецца эхам звонкім Кліч Радзімы, кліч братоў. Вось рачулка, там вось Днепр, Што злучыўся з Бугам. Ты, Радзіма, быццам вепр, Не баішся пугі. Край радзімы, край мой родны Хопіць ўжо ліць слёзы. Хочь твой лёс і быў гаротны, Не крануць марозы. Беларусь - мая старонка, Край радзімы, край дзядоў. Разнясіся ж эхам звонкім, Слова мовы, кліч братоў.Air Max 90 Ultra 2.0 Flyknit